wd wp Пошук:

Аляксандр Гаўрылавіч Раковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раковіч. Аляксандр Гаўрылавіч Рако́віч[1] (28 лістапада 1926 — 22 лютага 2000 — вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Лясок Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (у сучасным Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў Запольскай сямігадовай школе[2]. У 1939 годзе паступіў у Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, потым перайшоў у адноўленую Навагрудскую беларускую гімназію і ў 1941 годзе скончыў Запольскую школу[2]. У 1942—1944 гадах вучыўся ў шасцімесячных курсах настаўнікаў і беларускай настаўніцкай семінарыі ў Навагрудку. У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Быў курсантам снайперскай школы 64-га запаснога стралковага палка ў Бранску, курсантам палкавой школы 14-га запаснога коннаартылерыйскага палка ў станіцы Каменка-Бялінская Пензенскай вобласці[2]. Са жніўня 1945 года праходзіў службу ў якасці камандзіра гарматы ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе ў Новачаркаску (Растоўская вобласць)[2].

30 чэрвеня 1948 года А. Г. Раковіч быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены на 25 гадоў у ГУЛАГ. Пакаранне адбываў на золатаздабываючых рудніках у Якуціі (Алдан, 1948—1953), Забайкалля (Балей, 1953—1954), на лесараспрацоўках Кузбаса (Барзас, 1954—1956)[2]. У 1956 годзе быў вызвалены (у 1970 годзе цалкам рэабілітаваны)[2].

Пасля вызвалення вучыўся ў 10-м класе школы рабочай моладзі ў Карэлічах, якую скончыў у 1957 годзе[2]. З лістапада 1957 года працаваў на Мінскім падшыпнікавым заводзе і адначасова вучыўся завочна ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце, затым у Беларускім політэхнічным інстытуце[2], які скончыў у 1963[1] годзе. Працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР галоўным інжынерам лабараторыі аўтаматызацыі інжынернай працы і кіравання вытворчасцю і ў 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].

Са студзеня 1968 па лістапад 1994 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі праектавання тэхналагічнай аснасткі (з 1987 года лабараторыя аўтаматызацыі тэхналагічнай падрыхтоўкі гібкіх вытворчасцей) Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. У 1994—2000 гадах на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка[2].

Памёр А. Г. Раковіч 22 лютага 2000 года. Пахаваны на радзіме ў вёсцы Лясок, каля царквы[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Займаўся распрацоўкай тэарэтычных асноў алгарытмічнага сінтэзу аб’ектаў і працэсаў, метадаў, мадэляў і праграмнага забеспячэння аўтаматызаванага канструктарска-тэхналагічнага праектавання і вырабу аснасткі ў машынабудаванні і прыборабудаванні. Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, брашур і вучэбных дапаможнікаў[2]. Падрыхтаваў 12[2] кандыдатаў навук.

Арганізатар і першы акадэмік-сакратар (1993—1994[1]) Беларускага аддзялення Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій. Абіраўся дэлегатам на IV, V и VI з’езды Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і быў на працягу шэрагу гадоў намеснікам старшыні яго акадэмічнай рады. Прымаў удзел у Першым і Другім з’ездах беларусаў свету. Чытаў лекцыі ў розных вышэйшых навучальных установах СССР, уваходзіў у склад саветаў па абароне дысертацый у Мінску і Санкт-Пецярбургу. Выступаў з дакладамі на навуковых форумах у Германіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы[2].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1978 года. Узнагароджаны медалямі, у тым ліку медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», падзячнай гарматай Усесаюзнага таварыства «Веды» і іншымі ўзнагародамі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Тузиков А. В, Медведев С. В., Савик Н. П. Беларус: узник, учёный и педагог (к 85-летию со днярождения А. Г. Раковича) // Информатика, 2011, № 4.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кібернетыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці інфарматыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кібернетыкі Беларусі