wd wp Пошук:

Паўночна-Каўказская ваенная акруга

Паўночна-Каўказская ваенная акруга

Паўночна-Каўказская ваенная акруга, агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне УС РФ. Заснаваны дэкрэтам Савета Народных камісараў 4 мая 1918 года на тэрыторыі Стаўрапальскай, Чарнаморскай, Дагестанскай губерніяў, абласцей войскаў: Данскога, Кубанскага, Церскага.

У цяперашні час на тэрыторыі акругі дыслакуецца 58-я агульнавайсковая армія, арыентаваная на забеспячэнне бяспекі і абароны рэгіёнаў Паўночнага Каўказа. У яе склад уваходзяць 42-я (Ханкала, Чачня) і 19-я (Уладзікаўказ, Паўночная Асеція) мотастралковыя дывізіі, 135-й асобны мотастралковы полк (Нальчык, пас. Прахладны), пяць асобных мотастралковых брыгад (уключаючы горныя 33-ю і 34-ю брыгады ў Дагестане і Карачаева-Чаркесіі), 1-я гвардзейская ракетная брыгада аператыўна-тактычных ракет (Краснадар), артылерыйскія брыгады і палкі і іншыя злучэнні і часці. Акрамя таго, на тэрыторыі СКВА размешчаны 20-я мотастралковая дывізія (Валгаград), 7-я паветрана-дэсантная дывізія (Новарасійск), 60-й цэнтр баявога ўжывання (палігон «Капусцін Яр»), асобныя верталётныя палкі і эскадрыллі, зенітныя ракетныя брыгады і палкі і іншыя часці цэнтральнага і акруговага падпарадкавання. Усяго ў злучэннях і часцях акругі налічваецца каля 70 тысяч асабістага складу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ваенныя акругі Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Ваенныя акругі СССР