wd wp Пошук:

Праграмнае забеспячэнне

Прагра́мнае забеспячэ́нне, агульны тэрмін для абазначэння сукупнасці камп’ютарных праграм, працэдур і дакументацыі, якая выконвае пэўную задачу ў камп’ютарнай сістэме. Тэрмін ахоплівае дастасоўныя праграмы, такія як тэкставы рэдактар, што выконвае задачу карыстальніка, сістэмнае праграмнае забеспячэнне, якое стасуецца непасрэдна з апаратнай часткай і забяспечвае неабходныя для дастасоўных праграм функцыі, і пасрэднае ПЗ, якое кантралюе і каардынуе разсяроджаныя сістэмы.

Тыпы

Існуючыя камп’ютарныя сістэмы раздзяляюць праграмнае забеспячэнне на тры асноўныя класы: сістэмнае праграмнае забеспячэнне, сродкі праграмавання і дастасоўныя праграмы, але мяжа паміж імі недакладная і часта размытая.

Паводле спосабу распаўсюджання і ўжывання ПЗ падзяляецца на несвабоднае/закрытае, адкрытае і свабоднае. Свабоднае праграмнае забеспячэнне можа распаўсюджвацца, усталёўвацца ды ужывацца любых камп’ютарах дома, у офiсах, школах, ВНУ, а таксама камерцыйных і дзяржаўных установах без абмежаванняў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Праграмнае забеспячэнне