wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Комлеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Комлеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Комлеў (нар. 26 чэрвеня 1994, Асіповічы) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец асіповіцкага футбола, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, пасля за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе. Другую палову сезона 2012 правёў у «Бярозе-2010».

У 2013 годзе перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку пераважна выхадзіў на замену, а пасля зыходу ўлетку 2014 года асноўнага бамбардзіра каманды Аляксея Хадневіча ў магілёўскі «Дняпро» выдатна замяніў яго на вастрыні атакі, забіўшы агулам 9 галоў у сезоне 2014.

У снежні 2014 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2]. Праходзіў перадсезонную падрыхтоўку з асноўнай камандай «Мінска», але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Белшыне»[3], аднак у выніку ў красавіку быў арандаваны «Віцебскам»[4]. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з мікашэвіцкім «Гранітам» (1:1). У стартавым складзе віцебскага клуба так ніводнага разу і не з’явіўся, 8 разоў выхадзіў на замену і правёў на полі ўсяго 97 хвілін. У ліпені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Мінск»[5].

24 ліпеня было абвешчана аб вяртанні Аляксандра ў Першую лігу: да канца сезона нападнік быў арандаваны «Лідай»[6]. У складзе «Ліды» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў сталічны клуб[7].

У студзені 2016 года пачаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Мінскам», але пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[9], аднак па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду.

Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру па стане здароўя[10].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 (1)дубльДынама (Мінск)102
2011 (2)Д3Дынама-2112
2012 (1)Д3Дынама-2183
2012 (2)Д2Бяроза-2010110
2013Д3Зорка-БДУ144
2014Д2Зорка-БДУ229
2015 (1)Д1Віцебск80
2015 (2)Д2Ліда156
2016 (1)Д1Дынама (Брэст)120
2016 (2)Д2Смалявічы-СТІ111
2018Д3Асіповічы154
2019Д3Асіповічы227
2020Д3Асіповічы1811
2021Д3Асіповічы51

Зноскі

  1. Aleksandr Komlev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лучший бомбардир «Звезды-БГУ» Комлев перешел в «Минск»
  3. «Белшина» может арендовать Комлева
  4. Мельник и Комлев пополнили ряды “Витебска”
  5. Ковб покинул «Витебск», Комлев вернулся в «Минск»
  6. “Лида” арендовала нападающего “Минска”
  7. Арендованные игроки возвращаются в свои клубы
  8. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  9. Комлев и Ляхнович стали игроками “Смолевичей-СТИ”
  10. Пополнение Д2: новый тренер “Осиповичей”, “Молодечно-2018” без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги)
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Асіповічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных