wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з’яўляецца чацвёртым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку лістапада (адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013 года праходзіў у чэрвені, а розыгрыш 2014 года — у кастрычніку), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе два кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду, а ў 2014 годзе — тры). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Дзеючым пераможцам турніру з’яўляецца Марк Ален, які перамог Раяна Дэя ў фінальным матчы розыгрышу 2015 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012), Джон Хігінс (2013) і Шон Мёрфі (2014).

Вынікі

ГодПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыКУ
2012 Джад Трамп Джон Хігінс4:0 Марк Дэвіс, Ніл Робертсан128
2013 Джон Хігінс Ніл Робертсан4:1 Роні О'Саліван, Бары Хокінс128
2014 Шон Мёрфі Мартын Гоўлд4:2 Пітэр Эбдан, Майкл Уайт128
2015 Марк Ален Раян Дэй4:0 Сэм Бэйрд, Марк Уільямс128

Фіналісты турніру

ІгрокПФКФВТФіналы
Джон Хігінс11220132012
Марк Ален1012015
Шон Мёрфі1012014
Джад Трамп1012012
Раян Дэй0112015
Мартын Гоўлд0112014
Ніл Робертсан0112013

Пераможцы турніру па краінах

КраінаКПАКППершы тытулАпошні тытул
Англія2220122014
Паўночная Ірландыя1120152015
Шатландыя1120132013
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры