wd wp Пошук:

Агасціна Маркета

Агасціна Маркета (італ.: Agostino Marchetto; 28 жніўня 1940, Вінчэнца, Італія) — каталіцкі царкоўны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1964. Пасля заканчэння факультэта тэалогіі і кананічнага права атрымаў дыплом пастырскага багаслоўя і эклізіялагічнай дыпламатыі. Дыпламатычную службу распачаў у 1968: служыў сакратаром і кансультантам у Замбіі, Малаві, на Кубе, у Алжыры, Тунісе, Марока, Лівіі, Партугаліі, Зімбабве і Мазамбіку. У 1985 Агасціна Маркета быў прызначаны тытулярным юрыстам, архібіскупам і апостальскім пранунцыем на Мадагаскар і астравы Маўрыкія. У снежні 1990 пераведзены ў Танзанію, а 18 мая 1994 прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Выконваў гэту дыпламатычную місію да сакавіка 1996. З прычыны цяжкай хваробы мусіў пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Італію. З гэтага часу Агасціна Маркета жыве і працуе ў Рыме.

Валоданне мовамі

Акрамя італьянскай, ведае англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, партугальскую, лацінскую мовы.

Можа гаварыць на мовах суахілі, Банту, Бемба і Танганскай мове (прапаведаваў на гэтых мовах)

Трохі гаворыць па па-беларуску і па па-арабску[2].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1027861105 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Monsignor Agostino Marchetto (Sette — marzo 2010)(італ.)

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Габрыэль Мантальва Хігуэра
Апостальскі нунцый у Беларусі
19941996
Пераемнік:
Дамінік Грушоўскі
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вічэнцы
Катэгорыя·Архібіскупы Італіі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы