wd wp Пошук:

Яўген Пятровіч Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. Яўге́н Пятро́віч Міцке́віч (руск.: Евгений Петрович Мицкевич; 24 снежня 1893, Клэвань, цяпер Ровенская вобласць, Украіна19 лютага 1959, Масква) — савецкі выведнік, палкоўнік (1943). У органах УНКАДПУНКУС з 1924 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 снежня 1893 года ў Клэвані ў сялянскай сям’і, украінец[1].

У войску з 1915 года. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сябра палкавога камітэта і Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Увосень кіраўнік батальёна 257 палка, кіраваў задушэннем мецяжоў у Рэчыцы. Сябра РСДРП(б) з верасня 1917 года. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар юстыцыі Рэчыцкага Савета. У студзені 1918 года кіраваў атрадам Чырвонай гвардыі ў барацьбе з корпусам Доўбар-Мусніцкага. З снежня 1918 года старшыня Рэчыцкага павятовага ВРК, з сакавіка 1919 — выканкама Саветаў. У часе савецка-польскай вайны 1920 года камандзір палка, пазней камісар Рэчыцкага павета.

У 1924 годзе скончыў эканамічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе прыняты на працу ў Замежны аддзел АДПУ[1].

У 1925 годзе на нелегальнай рабоце ў Германіі, кіруе стварэннем агентурнай сеткі ў Гамбургу. У лістападзе 1927 года ў Італіі кіруе групай нелегальных работнікаў у Рыме, дзе знаходзіцца да 1930 года. У 1931—1933 гадах у Вялікабрытаніі[1].

У 1934 годзе ў ЗША, потым у Кітаі. Арганізоўвае нелегальную выведвальную работу па Японіі і супраць белагвардзейскай антысавецкай дзейнасці. У 1937 годзе вяртаецца ў ЗША і больш за год кіруе нелегальнай рэзентурай[1].

У 1939—1941 гадах у розных падраздзяленнях НКУС. У жніўні 1941 года вяртаецца ў знешнюю выведку. Кіруе работай аднаго з аддзелаў выведкі. У 1944 годзе на рабоце ў Італіі, кіруе групай выведнікаў-нелегалаў. Па завяршэнні камандзіроўкі працуе кіраўніком аддзела знешняй выведкі[1].

У 1948—1953 гадах — кіраўнік кафедры выведвальнай школы КДБ. У 1953 годзе сышоў у адстаўку. Памёр у 1959 годзе[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і Знак пашаны, медалямі і знакам Ганаровы чэкіст[1].

Памяць

Імем Яўгена Міцкевіча названыя вуліца і завулак у Рэчыцы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Служба внешней разведки Российской Федерации Мицкевич Евгений Петрович(руск.) . svr.gov.ru. Архівавана з першакрыніцы 7-4-2019. Праверана 7-4-2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ровенскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Постаці Рэчыцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга