wd wp Пошук:

Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам

УНК СНК РСФСРУсерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам (руск.: Всероссийская чрезвычайная комиссия по борьбе с контрреволюцией и саботажем) пры Савеце народных камісараў РСФСР (19171922). Утворана 20 снежня 1917 году. Ліквідавана з перадачай паўнамоцтваў Дзяржаўнаму палітычнаму ўпраўленню (ДПУ НКУС РСФСР) пры НКУС РСФСР 6 лютага 1922 года.

УНК з’яўлялася органам «дыктатуры пралетарыяту» па абароне дзяржаўнай бяспекі РСФСР, «кіраўнічым органам барацьбы з контрарэвалюцыяй на тэрыторыі ўсёй краіны». УНК мела тэрытарыяльныя падраздзяленні для «барацьбы з контрарэвалюцыяй на месцах».

У. І. Ленін, галоўны ідеолаг яе фарміравання, называў Усерасійскую надзвычайную камісію, без якой «ўлада працаўнікоў існаваць не можа, пакуль будуць існаваць на свеце эксплуататары…», «нашай паражальнай зброяй супраць незлічоных змоваў, незлічоных замахаў на Савецкую ўладу з боку людзей, якія былі бясконца мацней за нас»[1].

З 27 студзеня 1921 года ў лік задачаў УНК уваходзіла ліквідацыя бездагляднасці і безнагляднасці сярод дзяцей.[2]

Менавіта ад скарачэння слова НК (руск.: ЧК) адбылося слова «чэкіст».

Літаратура

http://independent.academia.edu/SergeiRjabchikov/Papers/1322526/Zametki_po_istorii_Kubani_materialy_dlya_khrestomatii_

Зноскі

  1. А. Велидов «Красная книга ВЧК»
  2. Из истории Всероссийской чрезвычайной комиссии (1917—1922 гг.). Сб. док. М., 1958, N 313.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Спецслужбы Расіі