wd wp Пошук:

Яўген Алегавіч Нікіцін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіцін. Яўген Нікіцін (нар. 9 красавіка 1993, Рэчыца) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Рэчыца, з 2010 выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а першую палову 2013 года зноў правёў за дубль «Дынама». Забіўшы за паўгады ў турніры дублёраў 7 галоў, улетку 2013 года зноў адправіўся ў Бярозу. На гэты раз адзначыўся 8 галамі, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.

У пачатку сезона 2014 зноў вярнуўся ў «Дынама». Пачаў сезон за дубль, але неўзабаве стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу мінчан. 15 мая 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўны на 87-й хвіліне замест Эрнана Фігерэда ў матчы з БАТЭ (0:0). Ужо ў наступным сваім матчы, 26 мая 2014 года, забіў свой першы гол за «Дынама», усталяваўшы тым самым канчатковы лік у матчы са «Слуцкам» (3:0).

З верасня 2014 года перастаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, працягваючы гуляць за дубль. У студзені 2015 года зноў быў пераведзены ў «Бярозу-2010»[3]. Здолеў добра праявіць сябе ў «Бярозе-2010» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, і ў сакавіку 2015 года адправіўся на турэцкі збор разам з асноўнай камандай «Дынама»[4], аднак сезон 2015 распачаў у бярозаўскім клубе. У выніку, аднак, амаль не гуляў з-за службы ў арміі.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», але неўзабаве пакінуў клуб з-за атрыманай траўмы[5]. У выніку, сезон 2016 пачаў у складзе мінскага «Тарпеда».

Сезон 2018, у якім «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, пачынаў у дублі, з чэрвеня пачаў гуляць за асноўную каманду, аднак у жніўні трапіў на лаўку запасных. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6] і неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7]. Аднак, у сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», з якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Спадарожніка». У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з рэчыцкім клубам[9]. У сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе, аднак сам у другой палове сезона не гуляў з-за траўмы і пасля пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльДынама253
2011дубльДынама255
2012Д2Бяроза-2010272
2013 (1)дубльДынама177
2013 (2)Д2Бяроза-2010148
2014Д1Дынама101
2015Д2Бяроза-201020
2016Д2Тарпеда235
2017Д2Тарпеда263
2018Д1Тарпеда80
2019Д2Спадарожнік246
2020Д2Спадарожнік112

Зноскі

  1. Evgeni Nikitin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evgeni Nikitin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Никитин переведен в «Березу-2010»
  4. На третий сбор в Турцию полетели 23 футболиста минского “Динамо”
  5. Никитин из-за травмы покинул расположение «Немана», Пятигорец прибыл на просмотр
  6. Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо»
  7. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из “Лиды”
  8. Никитин сменил минское “Торпедо” на “Спутник”
  9. “Спутник” выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных