wd wp Пошук:

Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сеўрук.

Міхаіл Канстанцінавіч Се́ўрук (27 лютага 1905, Варшава14 сакавіка 1979, Нясвіж) — беларускі мастакжывапісец і графік.

Біяграфія

Марка з працай «Жніво» (1937), выдадзеная ў 2005 годзе
Маркіраваны канверт (2020) з карцінай «На сенажаці» (1953)

Нарадзіўся ў Варшаве, дзе на той момант рэвізорам-эканамістам Надвісленскай чыгункі працаваў яго бацька, У 1909 годзе сям’я пераехала ў Брэст, дзе хлопчык пайшоў у першы клас гімназіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Маскву, дзе на фармаванне зацікаўленасці жывапісам вялікае ўражанне зрабіла наведванне Траццякоўскай галерэі. У 1919 годзе сям’я вярнулася ў мястэчка Сноў, дзе праваслаўным святаром служыў дзед па маці Стэфан. У 1926 годзе скончыў Нясвіжскую гімназію. У 1927 годзе пасля звальнення з тэрміновай службы ў польскай арміі з’ехаў у Вільню, дзе 18 верасня напісаў прашэнне аб залічэнні на мастацкі факультэт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Першыя два гады навучання аддаваў перавагу скульптуры ў майстэрні Баляслава Балзукевіча. З трэцяга курса перайшоў у майстэрню да Людаміра Сляндзінскага. Сярод яго любімых настаўнікаў быў таксама Аляксандр Штурман, які вёў майстэрню пейзажу.

Скончыўшы мастацкі факультэт у 1932 годзе, жыве і працуе ў Вільні.

У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 года. Разам з Я. Драздовічам, П. Сергіевічам, Я. Горыдам быў адным з арганізатараў Віленскага таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пётрам Сергіевічам[3].

З 1939 жыў у Нясвіжы. У пасляваенны час выкладаў маляванне і чарчэнне ў агульнаадукацыйнай школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 г.

Памёр у Нясвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць

Як пісаў В. Шматаў, “у асобных малюнках Сяўрука адчуваецца пэўны ўплыў Сляндзінскага з яго імкненнем да манументалізацыі і абагульнення формы, яе скульптурнасці”[4]. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш познія работы адрозніваюцца народнасцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя жывапісныя кампазіцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968), графічныя творы «Віленская Alma mater» (1937) і інш.

Аўтар вокладак часопіса “Калоссе”, зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песня» (1938).

У пасляваенныя гады па-ранейшаму шмат маляваў, пераважна партрэты, выкананыя алоўкам, сангінай, вуглём. Большасць карцін 1960-70-х прысвечана людзям калгаснай вёскі.

Працы Сеўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеях Вільні, квартэры-музеі, а таксама ў фондах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея (1114 работ)[3].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 22 снежня 2017.
  2. Міхась Сеўрук(недаступная спасылка)
  3. 1 2 Он рисовал людей труда // Таямніцы Нясвіжа
  4. Шматаў В.Ф. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук. Мінск, 1980. С. 14.
  5. Петэрсон Э. А. Слінчанка Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 9. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага