wd wp Пошук:

Ячменеваласнец еўрапейскі

Ячменеваласнец еўрапейскі[3][4], хардэлімус еўрапейскі[4] (Hordelymus europaeus) — від кветкавых расліны, адзіны прадстаўнік роду Ячменеваласнец (Hordelymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

У батанічным садзе Мюнхен-Німфенбург

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[3] см, ярка-зялёнага колеру, з кароткім карэнішчам. Утварае невялікую дзярніну. Сцябло пустое, прамастойнае, касматае каля вузлоў. Лісце пляскатае, шырынёй 6—11[4] (да 14[3]) мм, шурпатае з абодвух бакоў. Похвы ніжняга лісця з валаскамі. Суквецце — густы, звужаны да верхавінкі, колас. Кветкавыя каласкі звычайна з адной кветкай, па 3 на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі вузкія, папарна зрослыя каля асновы, з адной невыразнай жылкай, пераходзячай у асцюк. Ніжнія кветкавыя лускавінкі шурпатыя, з крыху звілістым асцюком даўжынёй 20—30[4] мм. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Міжземнамор’я, Малой Азіі, на Каўказе. Расце ў лясах. Энтамафіл і анемахор. Цвіце ў ліпеніжніўні. Плады паспяваюць у жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Ахоўны статус

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[4]. Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Літвы, шэрагу рэгіёнаў Украіны і Расіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 4 5 Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Міжземнамор’я
Катэгорыя·Метлюжковыя