wd wp Пошук:

Ясколка

Яско́лка, рагавінка[3] (Cerastium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, пераважна апушаныя, вышынёй 5—40 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, прадаўгаватае, суцэльнае, ланцэтнае або лінейнае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя. Вяночак і чашачка пяцічленныя, пялёсткі двунадрэзаныя. Плод — каробачка, якая раскрываецца 10, зрэдку 6 зубцамі. Насенне дробнае, чорнага колеру, шурпатае.

Ясколка скучаная (Cerastium glomeratum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае каля 100 відаў (на 1974 год), пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды:[4] ясколка пяцітычынкавая (Cerastium semidecandrum), ясколка палявая (Cerastium arvense), ясколка дзірваністая (Cerastium holosteoides).

Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і зімаўстойлівыя расліны. Растуць на лугах, у лясах, у хмызняках, каля жылля і дарог.

Некаторыя віды

Значэнне

Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Макрыцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара