wd wp Пошук:

Тар

Тар, Тхар — пустынная і паўпустынная вобласць у Індыі і Пакістане. Распасціраецца ўздоўж левабярэжжа ніжняга цячэння р. Інд на 850 км. Плошча каля 300 тыс.км². Пераважаюць вышыні 100—200 м. Укрытыя расліннасцю пясчаныя грады, дзюны, барханы, вялікія ўчасткі пяскоў. У маі-чэрвені моцныя вятры і пылавыя буры. Астанцовыя ўзвышшы складзены з пясчанікаў, гранітаў, кварцытаў. У паніжэннях — саланчакі, такыры, салёныя азёры. Разрэджаная кустовая расліннасць. Пашавая жывёлагадоўля. У аазісах і ў даліне ракі Інд — арашальнае земляробства.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пустыні Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пустыні Пакістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара