wd wp Пошук:

Ян Віктаравіч Любанскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Любанскі. Ян Віктаравіч Любанскі (польск.: Jan Lubański; каля 1772 — пасля 1829) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, вайсковец, буйны землеўласнік, масон.

Паходжанне і сям’я

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх гербу «Грымала», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Пінскім павеце ВКЛ і Віленскай і Мінскай губернях Расійскай Імперыі.

Нарадзіўся ў сям’і Віктара Любанскага і князёўны Ганны Радзівіл.

26 лютага 1818 года ажаніўся ў маёнтку Лошыца са Станіславай Прушынскай (пам. пасля 19 кастрычніка 1827), дачкой Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813), падкаморыя менскага, і Ганны з роду Сямашкаў[1].

Меў двух сыноў:

Службовая і вайсковая дзейнасць

Цывільна-вайсковы камісар Пінскага павета ў 1792—1793 гг., люстратар старосцінскіх маёнткаў у 1793—1795 гг., давыд-гарадоцкі земскі спраўнік у 1795—1797 гг., мінскі павятовы суддзя з 1798—1801 гг., старшыня 1-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда ў 1802—1805, калежскі саветнік (1804), стацкі саветнік (1826).

Удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона, 19 жніўня 1812 года быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Пінскага павета. Камандзір другога батальёна палка стральцоў літоўскіх[pl][2]. Не вярнуўся з-за мяжы ў Расійскую імперыю адразу пасля вайны. Яго спадчынны маёнтак Пінкавічы ў Пінскім павеце Мінскай губерні, паводле царскага маніфеста, быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб. У 1818 г. — адстаўны палкоўнік польскай службы.

Вілейскі павятовы маршалак у 1823—1825 гг., чыноўнік па асобых даручэннях Дэпартамента народнай асветы ў 1825—1826 гг., стацкі саветнік (1826), мінскі павятовы маршалак у 1826—1829 гг[1].

Масонства

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 4-й ступені, звольнены ў 1820 годзе. Член ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы. Пасведчаны каля 1814. Сябра ложы 3-й ступені ў 1818 годзе. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою», масон 3-й ст. у 1818; 4-й ст. — у 1820 годзе.

Маёнткі

Спадчынны маёнтак Пінкавічы ў Пінскім павеце быў канфіскаваны. Набыў маёнтак Любань у Вілейскім павеце (на 1827 г. — 955 душ прыгонных муж. полу)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  2. PUŁK STRZELCÓW PIESZYCH LITEWSKICH(польск.) . Napoleon.org.pl. Праверана 25.09.2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі мінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»
Катэгорыя·Постаці Пінскага павета (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Суддзі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1772 годзе
Катэгорыя·Калежскія саветнікі
Катэгорыя·Любанскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны 1812 года
Катэгорыя·Любанскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі вілейскія
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»