wd wp Пошук:

Ян Канты Любанскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Любанскі.

Ян Канты Любанскі, Ян Янавіч Любанскі (польск.: Jan Kanty Lubański; 1820, маёнтак Любань, цяпер Вілейскі раён — 15 жніўня 1884, Любань) — буйны землеўласнік у Расійскай імперыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ашмянскі павятовы маршалак (1852—1859), банкір і філантроп.

Паходжанне і сям’я

Належаў да сярэднезаможнага маянтковага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх герба «Грымала». Нарадзіўся ў сям’і Яна Віктаравіча Любанскага і Тэклі Прушынскай. Быў хрышчаны ў каталіцтва пад імем «Ян-Канты».

Ажаніўся з Аляксандрай Юзафаўнай Сулістроўскай, ад якой меў трох сыноў і дзве дачкі[1]:

Адукацыя

Вучыўся ў гімназіі ў Мітаве, потым ва ўніверсітэце ў Берліне.

Гаспадарчая дзейнасць

Калі яму не споўнілася яшчэ 20 гадоў, памёрлі яго бацькі і ён вымушаны быў вярнуцца ў родны маёнтак Любань. З 1852 па 1859 год паводле выбару дваран павета быў ашмянскім павятовым маршалкам, у 1872 годзе абраны дырэктарам Віленскага зямельнага банка ў Вільні, таксама выконваў функцыі дырэктара Віленскага гандлёвага банка. Быў паважаны за актыўную грамадскую дзейнасць і філантропію, а таксама — як абаронца зямельнай дваранскай уласнасці. Быў членам Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі.

Граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі ў сваіх мемуарах адзначае, што Ян Любанскі быў з дзіцячых гадоў блізкім прыяцелем яго бацькі — Оскара Іпалітавіча Корвін-Мілеўскага, вядомага і ўплывовага ў Віленскай губерні двараніна, маянткоўца і эканамічнага публіцыста[2]. Калі сям’я Любанскіх жыла ў Вільні, то трымала свой дом адкрытым для мясцовага ўплывовага дваранства[2].

Паводле мемуараў графа Іпаліта Корвін-Мілеўскага, у 1861 г. у Вільні ў патрыятычных маніфестацыях мясцовага насельніцтва, якія адбываліся напярэдадні Студеньскага паўстання (1863—1864), прымалі чынны ўдзел і прадстаўніцы мясцовага заможнага каталіцкага дваранства: жонка Яна — Аляксандра Юзафаўна Любанская; графіня Ізабэла Вінцэнтаўна Тышкевіч (1836—1907); пані Валіцкая[3].

Быў блізкім сябрам і супрацоўнікам у гаспадарчых пачынаннях з многімі ўплывовымі асобамі Вільні і Віленскай губерні — Юзафам Монвілам (1850—1911), графам Адама Плятэрам (1836—1909) і інш.[4]

Маёнткі

Ян Канты Любанскі. Малюнак з часопіса «Tygodnik Ilustrowany» паводле фатаграфіі Аляксандра Страуса, 1884 г.

Атрымаў па спадчыне ад свайго бацькі маёнтак Любань у Вілейскім павеце Віленскай губерні.

У 1877 г. пасля смерці свайго бяздзетнага дзядзькі — Яўстаха Станіслававіча Прушынскага (каля 1798—1877) — дарогай спадчыны ад маці Станіславы (з роду Прушынскіх) атрымаў ва ўладанне дзядзькавыя маёнткі Яхімоўшчына і Палачаны ў Ашмянскім павеце і маёнтак Лошыца (пад Мінскам) у Мінскім павеце.

Смерць і пахаванне

Памёр 15 жніўня 1884 года ў сваім маёнтку Любань. Пахаваны ў сямейным склепе на старых каталіцкіх могілках (Гарадзішча), каля Вілейкі.

Зноскі

  1. Tygodnik Ilustrowany, 1884, S. 290
  2. 1 2 Korwin-Milewski, 1930, S. 59
  3. Korwin-Milewski, 1930, S. 40
  4. Korwin-Milewski, 1930, S. 143

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Любанскія
Катэгорыя·Памерлі ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Банкіры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі ашмянскія
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Любанскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Філантропы