wd wp Пошук:

Станіслаў Ксаверый Прушынскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прушынскі. Станіслаў Ксаверый Прушынскі (польск.: Stanisław Ksawery Prószyński; каля 1768 — 24 красавіка 1813, маёнтак Лошыца[1]) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся каля 1768 года ў сям’і Антонія Прушынскага, падкаморыя менскага[1].

Падкаморы менскі (1775), дэпутат і пісар Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1789—1790 гг., з 1792 года ротмістр 29-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ[1].

Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].

Памёр 24 красавіка 1813 года ў маёнтку Лошыца, пахаваны там жа[1].

Сям’я

У шлюбе з Ганнай з Сямашкаў (каля 1770 — 31 мая 1820, двор Лошыца, пахавана ў маёнтку Новы Двор), дачкой Андрэя Сямашкі (да 1741—1777)[1]. Дзеці[1]:

Маёнткі

Валодаў маёнткамі Новы Двор, Трасцянец і Лошыца ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, а пазней у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай Імперыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Падкаморыя менскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1813 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Прушынскія