wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Адамушка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамушка. Уладзімір Іванавіч Адаму́шка (1 студзеня 1952, в. Падгайна, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР — 10 верасня 2020[1]) — беларускі гісторык і архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1988).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1952 года ў сям’і сельскага настаўніка. Бацькі — маці Зінаіда Уладзіміраўна і бацька Іван Міхайлавіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Вучыўся ў Цырынскай сярэдняй школе. Закончыўшы школу, паспрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аднак не змог. Уладзімір Іванавіч вярнуўся на малую радзіму і ўладкаваўся ў паляводчую брыгаду. У Беражна ў школе працаваў настаўнікам шырокага профілю: выкладаў фізічнае выхаванне, працоўнае навучанне і шэраг іншых прадметаў, пакуль не стаў студэнтам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уладзімір Іванавіч выконваў абавязкі старасты курса, удзельнічаў у жыцці камсамола і ў дзейнасці студатрадаў. Пасля атрымання дыплома ў 1973 годзе служыў у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Узброеных сіл СССР (з 1973 па 1975).

У 1975—1988 гг. працаваў рэферэнтам у Бюро міжнароднага турызму «Спадарожнік», а затым і адказным сакратаром Камітэта моладзевых арганізацый БССР. Пазнаёміўся з выбітнымі асобамі — са старшынёй Дзяржаўнага савета ГДР Эганам Крэнцам, будучым кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэем Арцізовым і шматлікімі беларускімі і замежнымі навукоўцамі. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Вклад молодежи Белорусской ССР в борьбу за мир и дружбу между народами (1976—1985 гг.)» (навуковы кіраўнік — Давыд Барысавіч Мельцэр). Пасля абароны дысертацыі працаваў старшым выкладчыкам кафедры сусветнай палітыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

У 1991 годзе паступіў на працу ў тагачаснае Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Міністраў, дзе з 1995 па 2001 гг. займаў пасаду намесніка старшыні. Менавіта ў гэты прамежак часу выйшлі яго асабістыя і ў сааўтарстве з іншымі навукоўцамі кнігі «Помилуйте… Документы по репрессиям 1939—1941 гг. в Вилейской области» і «Палітычныя рэпрэсіі 20—50 гадоў на Беларусі», зборы дакументаў і матэрыялаў «Белорусские остарбайтеры» і «Нацистское золото» из Беларуси".

З 2002 года Уладзімір Адамушка працаваў у Міністэрстве юстыцыі Беларусі. У ліпені 20022006 гг. — старшыня тагачаснага Камітэта па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — намеснік старшыні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2006 да снежня 2016 гг. — дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (былы пераназваны Камітэт). Свет пабачылі наступныя выданні: «Гербы и флаги», «Геральдычны вянок Віцебшчыны», «Лагерь смерти Тростенец», «Освобожденная Беларусь», «Хатынь. Трагедия и память», «Ты з Заходняй, Я з Усходняй нашай Беларусі…», «Чернобыльская катастрофа 1986—1991» і іншыя.

З’яўляўся прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у папячыцельскім савеце Фонда ФРГ «Памяць, адказнасць і будучыня».

Памёр 10 верасня 2020 года[2].

Навуковыя інтарэсы

Даследаваў праблемы палітычных рэпрэсій 1920—1950-х гадоў на Беларусі і рэабілітацыі іх ахвяр, вывазу цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію і яго рэпатрыяцыі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Сааўтар кніг «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Памілуйце…» (1992, з Н. Івановай), «Беларускія остарбайтэры» (кн. 1—3, 1996—1998) і іншых[3].

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 10 верасня 2020 г. пайшоў з жыцця АДАМУШКА Уладзімір Іванавіч
  2. Памёр вядомы архівіст і гісторык Уладзімір Адамушка
  3. Адамушка Уладзімір Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 314.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя архівісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня