wd wp Пошук:

Янкі

Янкі́[1] (трансліт.: Janki, руск.: Янки) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета. За 3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, 197 кіламетраў ад Віцебска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава, на аўтадарозе Докшыцы — Бягомль.

Гісторыя

1615—1921

Упершыню згаданы каля 1615 года як маёнтак. У 1640 годзе Юзаф Корсак перадаў Янкі кармелітам босым з Глыбокага. У маёнткавай гаспадарцы быў бровар і вытворчасць попелу—калійна-фосфарнага ўгнаення, праз спаленне драўніны.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, у 1793—1797 гадах у складзе Докшыцкага павета Мінскай губерні. У 1795—1916 гадах вёска ў складзе Докшыцкай парафіі.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў маёнтак канфіскаваны ў кармелітаў (1842), а іх глыбоцкі кляштар закрыты пасля паўстання 1863—1864 гадоў. У 1870 годзе «за заслугі перад дзяржавай расійскай» маёнтак нададзены роду Арскіх. На закінутых могілках захаваўся склеп з пахаваннем Ганны Арскай (руск.: Анна Арская; 1902—1920), разрабаваны ў 1990-я гады.

1921—1939

Пасля польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора, вёска ў складзе Польскай Рэспублікі ў Докшыцкай гміне. Вёска належала да рыма-каталіцкага і праваслаўнага прыходаў у Докшыцах. Падпарадкоўвалася Гарадскому суду ў Докшыцах Акруговага суда ў Вільні. Знаходзілася ў зоне абслугоўвання пошты ў Докшыцах[2].

Адзін з апошніх гаспадароў маёнтка Янкі паблізу вёскі — Ян Арскі (польск.: Jan Orski), які ў 1922 годзе спрабаваў пацвердзіць свае правы ў Магістраце Докшыц[3].

Пазней на тэрыторыі маёнтка месцілася Калонія Янкі (польск.: Kol. Janki), у якой станам на 1939 год было 18 гаспадарак, пераважна асаднікаў. Пры калоніі была адзінка Саюза Стральцоў (СГ «Стралец»).

Паводле успамінаў, побач маёнтка быў цагляны будынак школы расійскага часу, які выкарыстоўвалі і пад польскую школу.

У 1927 годзе ў вёсцы быў гурток БСРГ.

1939—1945

Пасля паходу РСЧА ў Заходнія Беларусь і Украіну ў складзе Докшыцкага раёна (з 1940 года). З 12 кастрычніка 1940 года па 29 снежня 1961 года цэнтр Янкоўскага сельсавета[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) у складзе Рэйхскамісарыята «Остланд». Падчас адступлення нямецкіх войскаў частка дамоў згарэла. Вызвалены 2 ліпеня 1944 года.

1945 — цяперашні час

Пасля вызвалення частка мужчын была мабілізавана ў Чырвоную армію, значная частка іх загінула ў баях за Кёнігсберг, гэты сюжэт лёг у аснову некаторых апавяданняў Івана Стадольніка. Імёны загінулых зафіксаваны на помніку ў вясковым парку. У 1949 годзе створаны калгас імя Суворава. У 1980-х гадах узведзены новы будынак Янкоўскай базавай школы-сада, стары знаходзіўся ў фальварку Гарна, каля вёскі Козікі. Прыкладна гэтым жа часам пастаўлены помнік вяскоўцам, палеглым пад Кёнігсбергам у гады Другой сусветнай вайны. У 1980-я гады ўзводзілі вясковы клуб і будынак сельсавета, але недабудавалі і разабралі ў канцы 2000-х гадоў.

Інфраструктура

Насельніцтва

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej z oznaczeniem terytorjalnie im właściwych władz i urzędów oraz urządzeń komunikacyjnych, Przemyśl, Warszawa 1933, s. 587.
  3. https://fk.archives.gov.by/catalogue/50/
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. 7, część 2, 1924, s. 21.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 15.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Докшыцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак