wd wp Пошук:

Докшыцкі сельсавет

До́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Докшыцы (не ўваходзіць у склад).

Агульнае

Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Докшыцкага раёна. Тэрыторыя сельсавета змяшчаецца на Докшыцкім узвышшы, па ёй праходзіць водападзел басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. На заходняй ускраіне Докшыц бярэ свой выток рака Бярэзіна, каля вёскі Барсукі — рака Галядза, каля вёскі Туркі — рака Зуйка, абедзве з’яўляюцца прытокамі Сэрвачы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таргунскага сельсавета[1]. 24 студзеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Порплішчанскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары), таксама ў склад сельсавета з Параф’янаўскага сельсавета перададзены вёскі Брытаны і Харошая Ель[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Янкоўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Антоны, Восава, Дубавое, Залессе, Камайск, Касцюкі, Козікі, Крыкуны, Крыніца, Лаці, Рашкаўка, Цагельня, Янкі і Янова), у склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Астраўлянка, Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Пунішча, Тадэвушава, Харошая Ель I, Харошая Ель II, Цялешына, Чабаданы і Шантары)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 3 красавіка 1986 года ў склад Тумілавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вецяра, Первамайск, Плітніца і Таргуны)[4]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Порплішчанскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Тадэвушава, Харошая Ель II, Чабаданы і Шантары)[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1901 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Докшыцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна