wd wp Пошук:

Янка Светлячок

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Светлячок. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаеўскі.

Янка Светлячо́к[1] (сапр. — Іван Яфімавіч Гаеўскі[1]; 4 снежня 1888, в. Замужанне, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Барысаўскі раён — 28 лістапада 1957, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — паэт, публіцыст, настаўнік.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і вясковага сталяра, быў старэйшым з 12 дзяцей. Вучыўся спачатку ў Лошніцы, потым у Барысаве. У 1908 годзе паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, дзе пазнаёміўся з беларускім адраджэнскім рухам, наведваў рэдакцыю «Нашай Нівы». У 1912 годзе скончыў інстытут і вярнуўся ў родныя мясціны, настаўнічаў у вёсцы Чмялевічы на Лагойшчыне.

Падчас Першай сусветнай вайны прызваны на фронт. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі добраахвотна запісаўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Нядоўга працаваў у Барысаўскім ваенкамаце і вярнуўся да педагагічнай дзейнасці. У 1930 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Каменскай школы ў Лагойскім раёне. Арыштаваны 27 жніўня 1937. Асуджаны 23 лістапада 1937 года тройкай НКУС як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёвы лагер НКУС. Вызвалены 5 красавіка 1940 года. Вярнуўся на радзіму. Пасля вайны працаваў матэматыкам у школе № 1 г.п. Плешчаніцы[2]. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31 мая 1989.

Быў жанаты на Алене Станіславаўне Жардэцкай[3].

Творчасць

У 19091915 гады Янка Светлячок быў сталым карэспандэнтам газеты «Наша Ніва». Яго допісы мелі краязнаўчы характар. Ёсць здагадка, што ён мог асабіста быць знаёмым з Янкам Купалам, а найбольш з вядомым бібліяфілам Рамуальдам Зямкевічам[3]. Збіраў фальклор на Барысаўшчыне і Лагойшчыне. Пісаў вершы. Некаторыя з іх друкаваліся ў «Нашай Ніве» і «Беларускім календары за 1914 год». Вершы, пераважна сюжэтныя былі прысвечаны працоўным. У сваім найбольш вядомым паэтычным творы — вершы «З заработкаў» — Я. Светлячок апісаў трагічнае здарэнне з цяжкага і рызыкоўнага жыцця плытагонаў.

Пасля зняволення творчасцю не займаўся[3].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. Г.І. Полсычева. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Родны край. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 ліпеня 2014.
  3. 1 2 3 Каханоўскі Г.. ЯНКА СВЕТЛЯЧОК (нявызн.). Плещеницы.by. Праверана 20 чэрвеня 2012.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Памерлі ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце