wd wp Пошук:

Янавічы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Янавічы (значэнні). Я́навічы[2] — гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Чарніца. За 26 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Лёзна. Насельніцтва 752 чал. (2017)[3].

Гісторыя

3 пісьмовых крыніц вядомы з 1511 года як сяло і цэнтр воласці ў Віцебскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У XVIII ст. згадваецца як мястэчка, прыватная ўласнасць паноў Пацеяў.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка далучана да Расійскай імперыі. У 1810 годзе маёмасць графа Пацея ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя паселішча належала Дварэцкім-Багдановічам, якія ў 1800 годзе пабудавалі сядзібна-паркавы комплекс (разбураны ў 1917 годзе).

Уражанні ад Янавічаў часоў руска-французскай вайны 1812 года занатавала ў сваіх «Запісках» Надзея Дурава.

«Яновичи. Кажется, здешняя грязь превосходит все грязи, сколько их есть на свете. Не далее как через площадь к товарищу не иначе можно пробраться, как верхом; можно, правда, и пешком, но для этого надобно лепиться около жидовских домов, по завалинам, как можно плотнее к стенам, окнам и дверям, из которых обдает путешествующего различного рода паром и запахами, например, водки, пива, гусиного сала, козлиного молока, бараньего мяса и так далее… Можно быть уверену в насморке по окончании этого отвратительного обхода.»[4]

У 1829 годзе заснавана кардоннае, у 1854 годзе — мукамольнае, у 1866 годзе — піваварнае прадпрыемствы. У 1866 годзе мястэчка ў Віцебскім павеце і губерні. Непадалёку ад мястэчка размяшчаўся маёнтак (1660 дзесяцін зямлі), які ў 1878 года належаў памешчыку I. Багдановічу. У маёнтку меліся 2 млыны — вадзяны, на якім выраблялася 20 000 пудоў мукі, і валовы, дзе малолася 2000 пудоў мукі. Мука збывалася на месцы і вывозілася на продаж у Сураж. Праз мястэчка праходзіў паштовы тракт Сураж-Янавічы, на якім размяшчаліся паштовая станцыя Янавічы і карчма.

У 1880 годзе была адкрыта царкоўнапрыходская школа. Меліся 5 сінагог, 36 лавак, скураны завод. Кожны тыдзень у нядзелю адбываўся базар, а на працягу года — 2 вялікія кірмашы, на якія з’язджаліся гандляры не толькі з наваколля, але і з Віцебска, Суража і Невеля. Дзейнічаў прызыўны вайсковы ўчастак. У 1885 годзе пабудавана цагляная праваслаўная Свята-Троіцкая царква. У 1896 годзе адкрыта двухкласная царкоўнапрыходская школа, пры ёй меўся інтэрнат на 30 вучняў. У гэтым жа годзе пачаў працаваць нафтавы млын. У 18971905 гадах працавала мужчынская настаўніцкая школа, дзе рыхтавалі на працягу 2 гадоў настаўнікаў для школ граматы.

3 20 жніўня 1924 года цэнтр Янавіцкага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі. Працавалі 2 школы, на базе якіх створаны сямігадовая і яўрэйская школы. У 1929 годзе ў мястэчку арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Інтэрнацыянал». Меліся сукнавалка, ваўначоска, абутковая і кравецкая майстэрні, 2 вінзаводы, нафтавы млын, мукамольная вытворчасць. У 1933 годзе пачаў працаваць ільнозавод.

У 1957 годзе ў Янавічы быў перанесены цэнтр Суражскага раёна[5], потым у Віцебскім раёне, з 1962 года ў складзе Лёзненскага раёна[6], цяпер у Віцебскім раёне.

У 1997 годзе ў Янавічах быў адроджаны праваслаўны прыход, уладамі вернікам перададзены будынак, які перабудоўваецца пад царкву.

У 2006 годзе Янавічам нададзены герб «у блакітным поле іспанскага тарча дзве сярэбраныя перавязі, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам, у верхняй частцы поля — залатыя шалі»[7].

Насельніцтва

Эканоміка

Янавіцкі філіял ААТ «Малако» (колішні Віцебскі малочны завод). Аграгарадок «Янавічы» прыняты ў эксплуатацыю ў снежні 2007. У Янавічах плануецца стварыць вытворчасць ПВГУП «Цэнтр Палімер» па паўторнай перапрацоўцы пластмасы і вырабе палімерных гранул (2008; 35 працоўных месцаў).

Вядомыя асобы

Страчаная спадчына

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Дуэль // Записки кавалерист-девицы. Ч. II. — Издательство Правда. — М., 1987.
  5. Указ Президиума ВС БССР от 10.9.1957. «О перенесении центра Суражского района Витебской области из городского поселка Сураж в городской поселок Яновичи»
  6. Указ Президиума ВС БССР от 25.12.1962. «Об укрупнении сельских районов БССР»
  7. Указ Прэзідэнта РБ № 36 ад 20.1.2006
  8. Беларусь, 1995
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Янавіцкі сельсавет (Віцебскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Янавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна