wd wp Пошук:

Рыгор Саламонавіч Гарфункін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарфункін. Рыгор Саламонавіч Гарфункін (сапр. прозвішча Гарфункель; 6 жніўня 1920, г. п. Янавічы — 22 верасня 1943) — разведчык, Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія

Сапраўднае прозвішча Гарфункель. Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў мястэчку Янавічы Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер гарадскі пасёлак Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 1936 па 1940 працаваў токарам на віцебскім іголкавым заводзе (цяпер Віцебскі прыборабудаўнічы завод).

Быў прызваны ў войска ў першыя дні вайны, удзельнічаў у абароне Ленінграда. Пасля цяжкага ранення і лячэння ў 1943 годзе трапіў на Варонежскі фронт, дзе стаў разведчыкам ўзвода 183-й танкавай брыгады[1].

Подзвіг

22 верасня 1943 года брыгада першая падышла да Дняпра на поўдзень ад Кіева. Група разведчыкаў з шасці чалавек, у якую ўваходзіў Гарфункін, атрымала заданне пераправіцца на заходні бераг Дняпра і правесці разведку[1]. Заданне даваў будучы маршал Савецкага Саюза К. С. Маскаленка.

Група пераправілася праз Дняпро ля в. Яшнікі Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна, робячы разведку ўмацаванняў праціўніка і вызначыўшы яго агнявыя кропкі[1]. Пасля таго, як група была выяўленая, па ёй адкрылі агонь. Гарфункін застаўся прыкрываць адыход таварышаў, пасля чаго стаў пераплываць Дняпро і быў забіты варожай куляй на сярэдзіне ракі[1].

10 студзеня 1944 года Гарфункіну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2].

Памяць

У Янавічах і Віцебску яго імем названы вуліцы[1]. Ля прахадной Віцебскага прыборабудаўнічага завода ў 1979 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, а на тэрыторыі завода ўсталяваны помнік.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гарфункин Григорий Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140. — 737 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Янавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе