wd wp Пошук:

Лёзна

Лё́зна[2] (трансліт.: Liozna) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Лёзненскага раёна, на левым беразе р. Мошна. За 40 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, недалёка ад мяжы з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскСмаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Насельніцтва 6 740 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Узнікла Лёзна ў канцы 15 ст. на землях Мікулінскай воласці. Назва, верагодна, паходзіць ад слова «лёзны» — чужы, нетутэйшы, прышлы. У 1514 годзе заваявана Маскоўскай дзяржавай, у 1526 годзе вернута ў склад ВКЛ. У канцы 16 ст. Лёзна разам з Мікулінскай воласцю ўваходзіла ў Віцебскі павет. 3 1625 года яно стала ўласнасцю князёў Агінскіх. У 1654 годзе ўзгадваецца як мястэчка. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Аршанскага павета. У 1786 годзе Агінскімі была пабудавана мураваная праваслаўная царква (разбурана ў 1961 годзе). Падчас вайны 1812 года ў Лёзна стаяў 2 тыдні 3-і корпус маршала М. Нея (гэтая падзея захаваў на сваім малюнку маёр французскага войска Х. У. Фабер дзю Фора «На біваку ў Ліёзна ў жніўні 1812 года»). У 19 — пач. 20 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка.

3 1831 года ў Лёзне праводзіліся 4 кірмашы штогод, былі развітыя сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы. У 1866—1867 гадах быў адкрыты рух па Рыга-Арлоўскай чыгунцы, якая прайшла праз мястэчка, у Лёзне пабудавана чыгуначная станцыя. У 1865 годзе адкрыта народнае вучылішча, а ў 1875 годзе пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, якая ў 1887 годзе была рэарганізавана ў 4-класнае народнае вучылішча. 3 1870 г. Лёзна стала ўласнасцю Храпавіцкіх, пазней — А. І. Шабекі. У 1880-я у Лёзна 216 дамоў, 26 крам, размяшчалася валасное праўленне, працавала бальніца. У пач. 20 ст. — 11 цагляных і 1103 драўляныя будынка, 2 млына, 2 вучылішча, па-ранейшаму штогод праводзіліся 4 кірмашы.

«Пасяджэнне ЦК КП(б)Б у Лёзне пасля трансляцыі па радыё выступлення І. В. Сталіна 3 ліпеня 1941 г.». Іван Ахрэмчык, 1943—1944. НММРБ

У 1919 г. Лёзна ўвайшло ў склад РСФСР. 3 1924 года ў БССР, стала цэнтрам Лёзненскага раёна. З 27.9.1938 — гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны 17.7.1941 года Лёзна акупіравана гітлераўскімі войскамі, за час вайны акупанты загубілі тут 1,2 чал., Лёзна было спалена. 8 кастрычніка 1943 г. пасёлак вызвалены войскамі Калінінскага фронту.

Мясцовасць атрымала своеасаблівую вядомасць пасля меркаванага замаху на забойства тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі, які адбыўся 16.7.1994 непадалёк.

Насельніцтва

Эканоміка

Прамысловы комплекс пасёлка прадстаўлены наступнымі прадпрыемствамі:

Транспарт

Праз Лёзна праходзіць шаша Р21 і пачынаецца шаша Р109. У Лёзне знаходзіцца станцыя Лёзна, якая звязвае яго з Полацкам, Віцебскам, Смаленскам і Масквой.

У Лёзне знаходзіцца аўтастанцыя, якая злучае пасёлак з Віцебскам, Оршай, Смаленскам і вёскамі раёна. У межах пасёлка курсіруе 1 аўтобусны маршрут.

Культура

Лёзненскі дом культуры

Дом культуры, 3 бібліятэкі — Цэнтральная раённая, Дзіцячая і Чкалаўская; дом рамёстваў, Лёзненскі ваенна-гістарычны музей, музей Марка Шагала. Выдаецца раённая газета «Сцяг Перамогі».

Адукацыя

У пасёлку 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.

Архітэктура і славутасці

Забудова

Рака падзяляе пасёлак на 2 часткі. Асноўны жылы масіў знаходзіцца на левым беразе Мошны. Рэгулярная сетка вуліц захавалася з 19 ст. У 1972 г. быў распрацаваны генеральны план гарадскога пасёлка. Новы генеральны план распрацаваны ў 1983 годзе. Цэнтр Лёзна забудаваны 3—5-павярховымі цаглянымі будынкамі. Ва ўсходняй частцы створаны мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. За чыгункай, у паўднёвай частцы, сфарміравалася прамысловая частка Лёзна. Вядзецца катэджавае будаўніцтва.

Славутасці

Помнікі: Адаменская горка, магілы ахвяр нацызму, помнік вызваліцелям, Бюст Марка Шагала.

Страчаная спадчына

Васкрасенская царква незадоўга да зносу

Вядомыя асобы

Дошка на месцы сядзібы продкаў Марка Шагала

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Лёзна
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Лёзненскага раёна