wd wp Пошук:

ФК Камунальнік Слонім

«Камунальнік» — былы беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У пачатку 2013 года быў аб’яднаны з іншым слонімскім клубам — «Белтрансгазам» у ФК «Слонім».

Гісторыя

Клуб заснаваны ў 1969, гуляў у мясцовых чэмпіянатах. У 1992 каманда трапіла ў першую суверэнную Трэцюю лігу, пасля гуляла ў асноўным у Другім дывізіёне (меў назву Другой, пасля — Першай лігі). Тры разы клуб гуляў у Вышэйшай лізе.

Па выніках сезону 2010 клуб апусціўся ў Другую лігу. У гэты ж час у горадзе з’явіўся новы клуб — «Белтрансгаз». Два гады слонімскія клубы суіснавалі ў Другой лізе, але «Белтрансгаз», маючы больш фінансавых магчымасцей, дамогся па выніках сезону 2012 выхаду ў Першую лігу, тады як «Камунальнік» застаўся сярэдняком Другой лігі.

У студзені 2013 было прынята рашэнне аб аб’яднанні слонімскіх клубаў[1]. Новы клуб атрымаў месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб новага клуба ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)21585221–10211/16 фінала Выхад у Першую лігу
1992–93Другая (Д2)7301451129–30331/32 фінала
1993–94Другая (Д2)11285121132–33221/8 фінала
1994–95Другая (Д2)430175864–31391/32 фінала
1995Другая (Д2)51475225–15261/8 фінала
1996Другая (Д2)224136545–17451/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
1997Першая (Д1)1130931832–61301/8 фінала
1998Вышэйшая (Д1)1528352014–63141/16 фінала Вылет у Першую лігу
1999Першая (Д2)130185757–29591/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2000Вышэйшая (Д1)1630381919–66171/8 фінала Вылет у Першую лігу
2001Першая (Д2)1028951433–42321/16 фінала
2002Першая (Д2)830981327–41351/16 фінала
2003Першая (Д2)10301191037–39421/32 фінала
2004Першая (Д2)1130971433–47341/8 фінала
2005Першая (Д2)1330841835–43281/16 фінала
2006Першая (Д2)1126751432–44261/32 фінала
2007Першая (Д2)1226551622–48201/16 фінала
2008Першая (Д2)1026671321–36251/8 фінала
2009Першая (Д2)1026781120–32291/16 фінала
2010Першая (Д2)15305131223–48281/8 фінала Вылет у Другую лігу
2011Другая (Д3)5301731051–27541/32 фінала
2012Другая (Д3)8361671361–55551/32 фіналаАб'яднанне з «Белтрансгазам»

Галоўныя трэнеры

Вядомыя ігракі

Вонкавыя спасылкі

Зноскі

  1. Футбол. “Белтрансгаз” и “Коммунальник” объединили в ФК “Слоним”
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Камунальнік Слонім