wd wp Пошук:

Эрык Кэндэл

Эрык Кэндэл (англ.: Eric Richard Kandel, нар. 7 лістапада 1929, Вена, Аўстрыя) — амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе разам з П. Грынгардам і А. Карлсанам «за адкрыццё малекулярных механізмаў працы сінапсаў».

Біяграфія

Эрык (Erich) нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Вене ў яўрэйскай сям’і Германа і Шарлоты Кэндэл з Каламыя. Герман Кэндэл валодаў крамай цацак на Кучкергасе[7], у іх быў старэйшы сын Людвіг. Эрык вучыўся ў венскай пачатковай школе. У 1939 году сям’я Кэндэл вымушана была з’ехаць з Аўстрыі з-за пераследаў гітлераўскага рэжыму. Эрык і Людвіг выехалі спачатку ў Бельгію, а потым у ЗША, дзе змаглі ўз’яднацца з бацькамі.

У Нью-Ёрку сям’я Кэндэл пасялілася ў Брукліне. Эрык спачатку не ведаў англійскай мовы. Было вырашана змяніць яго імя на амерыканскі манер, адкінуўшы апошнюю літару: Eric. Наведваў дзяржаўную пачатковую школу № 217, затым яўрэйскую школу ў Флэтбушы (англ.: Yeshivah of Flatbush), затым дзяржаўную сярэднюю школу «Эразмус-хол» (англ.: Erasmus Hall High School). Пісаў нататкі для школьнай газеты, захапляўся спортам.[8]

У 1944 годзе Эрык Кандэл паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю і літаратуру сучаснай Еўропы. Зацікавіўся працамі Зігмунда Фрэйда і псіхааналізам — менавіта гэта падштурхнула яго да вывучэння псіхіятрыі. У 1956 годзе скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. У чэрвені 1956 года пабраўся шлюбам з Дэніз Бістрэн.

З 1960 года ў Гарвардскай медыцынскай школе, з 1965 года ў Нью-Ёркскім універсітэце, з 1974 года прафесар у Калумбійскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў памяці.

Выявіў, што кароткачасовая памяць заснавана на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1989).

Узнагароды

Ганаровы грамадзянін горада Вены (2009).

У 2008 годзе выйшаў фільм Петры Зэгер (ням.: Petra Seeger) In search of Memory пра Эрыка Кэндэла.[10]

Некаторыя публікацыі

Зноскі

  1. Eric Kandel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eric Kandel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #113801955 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. NNDB — 2002.
  7. Kutschkergasse — вуліца ў Вене.
  8. Eric R. Kandel: The Nobel Prize in Physiology or Medicine 2000, Nobel Foundation. Accessed September 20, 2007.
  9. NAS Award for Scientific Reviewing(нявызн.). National Academy of Sciences. Праверана 27 February 2011.
  10. Filmfonds-Wien Архівавана 6 чэрвеня 2008. Petra Seeger: Auf der Suche nach dem Gedächtnis — Der Hirnforscher Eric Kandel, TV-Dokumentation 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Члены Леапальдзіны
Біяфізікі ЗША
Нейрабіёлагі ЗША
Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Асобы
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Нарадзіліся 7 лістапада
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вучоныя паводле алфавіта
Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Лаўрэаты прэміі Харві
Члены Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы
Члены Французскай акадэміі навук
Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Біяхімікі ЗША
Нарадзіліся ў Вене
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Выпускнікі Гарварда
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне