wd wp Пошук:

Аншлюс Аўстрыі

Гітлер паведамляе пра аншлюс Аўстрыі на Гельдэнплац у Вене, 15 сакавіка 1938
Гісторыя Аўстрыі

Дагістарычная Аўстрыя
Герцагства Аўстрыя
Эрцгерцагства Аўстрыя
Свяшчэнная Рымская імперыя
(Габсбургская манархія)
Аўстрыйская імперыя
Аўстра-Венгрыя
(Цыслейтанія)
Нямецкая Аўстрыя
Першая рэспубліка
Грамадзянская вайна
Федэратыўная Дзяржава Аўстрыя
Аншлюс
Остмарк
Саюзная акупацыя
Другая рэспубліка

Аншлюс (ням.: Anschluss, Anschluß [[:Media:De-Anschluss.ogg|]] (i) — далучэнне, саюз) — ідэя аб’яднання Аўстрыі з Германіяй і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Германіяй 12 — 13 сакавіка 1938. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945, пасля яе заняцця саюзнымі войскамі падчас Другой сусветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэнні тэрмін «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў негатыўным сэнсе як сінонім паняцця анексія.

Падзея вядомая ў гісторыі таксама пад назвамі анексія Аўстрыі Германіяй, з’яднанне Аўстрыі з Германіяй або аншлюс Аўстрыі. На працягу пэўнага часу аўстрыйскія прыхільнікі Гітлера з Аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі ставілі перад урадам сваёй краіны пытанне аб далучэння Аўстрыі да Германіі. На 13 сакавіка 1938 г. быў запланаваны рэферэндум па гэтаму пытанню, але нацыяналісты зрабілі дзяржаўны пераварот і перадалі ўсю ўладу ў краіне Германіі. 12 сакавіка войскі Вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі. 13 сакавіка таго ж года было аб’яўлена аб аншлюсе альбо з’яднанні Аўстрыі з Германіяй.

Аншлюс Аўстрыі

Аднак было вырашана правесці рэферэндум па пытанню падтрымкі аншлюсу насельніцтвам Аўстрыі. 10 красавіка 1938 г. большасць аўстрыйскіх грамадзян станоўча адказалі на пытанне «Ці згаджаецеся Вы са з’яднаннем Аўстрыі і германскага Рэйха, якое адбылося 13 сакавіка 1938 г. і ці падтрымліваеце Вы сваім голасам нашага лідара Адольфа Гітлера». Але легітымнасць рэферэндуму выклікае сумненні паколькі некалькі соцень тысяч аўстрыйцаў, у асноўным, яўрэйскага паходжання, былі пазбаўлены права голасу.[1] Да тых, хто меў права голасу і не хадзіў на рэферэндум, нярэдка прыходзілі дадому некалькі разоў і настойліва запрашалі прыняць у ім удзел.[2]

Прымусовы характар далучэння Аўстрыі да Германіі стаў падставай для дэкларацыі па Аўстрыі краін антыгітлераўскай кааліцыі, падпісанай у Маскве ў кастрычніку 1943 г. Згода гэтай дэкларацыі Аўстрыя аб’яўлялася першай ахвярай гітлераўскай агрэсіі, яе народ заклікаўся да барацьбы за незалежнасць, а аншлюс быў аб’яўлены скасаваным. У 1955 г. Аўстрыя аднавіла свой суверэнітэт пасля 10 год кантролю з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі.

Зноскі

  1. Die propagandistische Vorbereitung der Volksabstimmung. Dokumentationsarchiv des österreichischen Widerstandes, Wien 1988, S. 495—526.
  2. Jehovah’s Witnesses Yearbook 1989, p. 100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
XX стагоддзе ў Аўстрыі
Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Трэцяга рэйха