wd wp Пошук:

Арвід Карлсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карлсан.

Арвід Карлсан (шведск.: Arvid Carlsson, 25 студзеня 1923, Упсала, Швецыя — 29 чэрвеня 2018, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе за даследаванні ўласцівасцяў нейрамедыятара дафаміну і яго ўздзеяння на пацыентаў з хваробай Паркінсона.[7]

Біяграфія

Нарадзіўся ва Упсале ў сям’і гісторыка Готфрыда Карлсана. Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1951 годзе, дзе і працаваў. У 1944 годзе падчас вучобы удзельнічаў у прафесійным медыцынскім аглядзе групы зняволеных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, вызваленых дзякуючы ініцыятыве Фолькэ Бернадота, члена шведскай каралеўскай сям’і.

Служыў у шведскіх узброеных сілах.

З 1959 года прафесар Гётэборгскага ўніверсітэта[8]19591989 гадах загадчык кафедры).

Аўтар навуковых прац па праблемах перадачы імпульсаў у нервовай сістэме.

Выявіў, што важным рэчывам-пасрэднікам для работы мозга з’яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. У 1957 годзе даказаў, што дафамін выконвае ролю нейрамедыятара.[9][10]

Доктар філасофіі (1951).

Член Каралеўскай шведскай АН (1975), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996).

Карлсан выступае супраць фтаравання пітной вады.[11][12] Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Швецыі, дзе дапамог пераканаць парламент, што фтараванне вады незаконна згодна з этыкай. Ён лічыць, што фтараванне вады парушае сучасныя фармакалагічныя прынцыпы, якія паказваюць, што медыкаменты павінны быць адаптаваныя да фізічных асобаў.[13]

Узнагароды

Зноскі

  1. Arvid Carlsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arvid Carlsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nobelpristagaren Arvid Carlsson är död
  4. Arvid Carlsson: the 2000 Nobel Laureate in Medicine
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Carlsson_Arvid
  7. Barondes, Samuel H. (2003). Better Than Prozac. New York: Oxford University Press. pp. 21–22, 39–40. ISBN 0-19-515130-5. https://archive.org/details/betterthanprozac00baro/page/21.
  8. Arvid Carlsson(нявызн.). NNDB. Праверана 19 April 2013.
  9. 3,4-Dihydroxyphenylalanine and 5-Hydroxytryptophan as Reserpine Antagonists(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 11 студзеня 2013.
  10. http://www.nature.com/nature/journal/v447/n7143/full/447368a.html
  11. Fluoride in drinking water can cause cancer, Svenska Dagbladet (in Swedish)
  12. Torell P, Forsman B (February 1979). “[Arvid Carlsson’s fluoride ponderings 1978]” (in Swedish). Tandlakartidningen 71 (3): 142–57. PMID 287207.
  13. Bryson C. The Fluoride Deception, p. 240.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Біяхімікі Швецыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Упсале
Катэгорыя·Фармаколагі Швецыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай