wd wp Пошук:

Пол Грынгард

Пол Грынгард (англ.: Paul Greengard, 11 снежня 1925,Нью-Ёрк, ЗША — 13 красавіка 2019) — амерыканскі навуковец, нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе з А. Карлсанам і Э. Кэндэлам «за адкрыццё механізму дзеяння дафаміна і іншых нейрамедыятараў». Прафесар Ракфелераўскага ўніверсітэта.[8]

Біяграфія

Пол Грынгард нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і (продкі па бацькавай лініі паходзілі з Кёнігсберга ва Усходняй Прусіі, па матчынай — з Расійскай імперыі).[9] Яго маці памерла пры родах і з ранняга дзяцінства, пасля жаніцьбы бацькі, ён выхоўваўся ў епіскапальнай традыцыі.[10][11]

Падчас Другой сусветнай вайны тры гады праслужыў у арміі ў якасці тэхніка-электроншчыка. Працаваў у групе пры Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, якая займалася прыборамі ранняга апавяшчэння, накіраванымі супраць нападаў японскіх лётчыкаў-камікадзэ. Пасля вайны скончыў Гамільтанскі каледж у 1948 годзе са ступенню бакалаўра ў галіне матэматыкі і фізікі, але адмовіўся ад аспірантуры па фізіцы, таму што большасць пасляваенных фізічных даследаванняў была сканцэнтравана на ядзернай зброі, і замест гэтага зацікавіўся біяфізікай. Грынгард зрабіў дысертацыйную працу ў лабараторыі Холдэна Кефера Хартлайна (лаўрэата Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1967 годзе) ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар). Натхнёны лекцыямі Алана Ходжкіна, Грынгард пачаў працу над малекулярнай і клетачнай функцыі нейронаў. З 1953 года працаваў у біяхімічных лабараторыях Лондана і г. Бетэсда (ЗША), з 1959 года ў фармацэўтычнай кампаніі Гейгі. З 1968 года прафесар Ельскага ўніверсітэта, а з 1983 года прафесар і загадчык кафедры Ракфелераўскага ўніверсітэта.

Доктар філасофіі (1953).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні сінаптычных сувязей у нервовай сістэме.

Выявіў, што, акрамя класічных эфектаў на мембранныя патэнцыялы, многія нейрамедыятары і некаторыя нейрапептыды ўздзейнічаюць на біяхімічныя працэсы ў цытаплазме нейронаў і ўплываюць на ўтварэнне складаных станаў нервовай сістэмы — эмоцый, настрояў, матывацый.

На атрыманую з Нобелеўскай прэміяй грашовую суму (каля 400 тысяч долараў) Пол Грынгард у 2004 годзе заснаваў прэмію імя Пэрл Майстэр Грынгард (англ.: Pearl Meister Greengard Prize), названую так у памяць маці вучонага, якая памерла пры родах. Сума прэміі складае 50 тысяч долараў. Прэмія штогод прысуджаецца жанчынам за выдатныя дасягненні ў галіне біямедыцынскіх даследаванняў.[12]

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2006), Нарвежскай акадэміі навук.[13]

Асабістае жыццё

Пол Грынгард мае двух сыноў, Клода і Леслі, ад першага шлюбу.[14] У 1985 годзе ён пабраўся шлюбам з Урсулай фон Рыдынгсвард (Ursula von Rydingsvard), сусветна вядомым скульптарам.

Узнагароды

Зноскі

  1. Paul Greengard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Greengard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139313494 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Paul Greengard // https://pantheon.world/profile/person/Paul_Greengard Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Paul Greengard // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  7. NNDB — 2002.
  8. Paul Greengard(нявызн.) (недаступная спасылка). Rockefeller University. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2009. Праверана 28 верасня 2008.
  9. Генеалагічнае дрэва вучонага па матчынай лініі(недаступная спасылка): Бацькі маці Пола Грынгарда — Чарлз Майстэр і Іда Ліфшыц — нарадзіліся ў Расіі.
  10. http://www.nytimes.com/2006/09/26/science/26conv.html?pagewanted=all&_r=0
  11. http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/2000/greengard-autobio.html
  12. Інтэрв’ю ў New York Times
  13. Gruppe 7: Medisinske fag(нявызн.)  (недаступная спасылка). Norwegian Academy of Science and Letters. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 7 October 2010.
  14. Clem Richardson. A Nobel Patriarch 2000 Winner Head Of Talented Family(нявызн.), Daily News (люты 3, 2003 (2003-02-03)). Праверана май 31, 2011 (2011-05-31).
  15. NAS Award in the Neurosciences

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нейрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне