У псіхіцы існуе тры вобласці: свядомасць (адказвае за ацэнку рэальнасці, прадсвядомасьць (захоўвае веды, якія існуюць, але ў дадзены момант не могуць выйсці ў свядомасць) і бессвядомае (веды, якія не могуць выйсці ў свядомасьць, але ўплываюць на паводзіны чалавека).
Тры асноўныя формы бессвядомага: сны, памылковыя дзеі (агаворкі, апіскі), неўратычныя сімптомы.
Асноўная рухаючая сіла, энергія, накіроўваючая дзеянні чалавека — энергія лібіда, сэксуальная, канструктыўная і жыццёсцьвярджальная. Насуперак ёй існуе марцідо, энергія знішчэння і смерці.
Структура асобы мае выгляд айсбергу: супер-эга (вобраз, навязаны грамадствам) наверсе, падводны ід (жывёльныя інстынкты чалавека) і памежнае эга (вобраз, сфармаваны ў працэсе станаўлення чалавека).