wd wp Пошук:

Эрнст Юліус Эпік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эпік. Эрнст Юліус Эпік (эст.: Ernst Julius Öpik; 23 кастрычніка 1893, Кунда — 10 верасня 1985, Бангар) — эстонскі астраном.

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1919 года працуе ў абсерваторыі ў Ташкенце.

З 1921 года — у Эстоніі, працаваў у абсерваторыі Тартускага ўніверсітэта (з перапынкам у 1930—1934 гадах на працу ў Гарвардзе).

У 1944 годзе перад наступам савецкай арміі бег у Гамбург, дзе ў 1945—1947 гадах выкладаў у створаным тут Балтыйскім універсітэце. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію і правёў астатнія 40 гадоў жыцця ў Паўночнай Ірландыі. У 1948—1981 гадах працаваў у Арманскай абсерваторыі.

У 1950—1981 гадах таксама быў галоўным рэдактарам «Ірландскага астранамічнага часопіса» (англ.: Irish Astronomical Journal).

Навуковая дзейнасць

Сваю першую кнігу, «Сонца паводле найноўшых даследаванняў», Эпік апублікаваў па-руску яшчэ ў 1919 годзе ў Маскве. У 1922 годзе ён зрабіў прагноз адносна шчыльнасці кратараў на паверхні Марса, пацверджаны назіраннямі са штучных спадарожнікаў Марса праз паўстагоддзі. У 1922 годзе ён ацаніў адлегласць да туманнасці Андрамеды[4] і зрабіў гэта раней і дакладней за Хабла. Аднак асноўны ўнёсак Эпік унёс у даследаванне малых аб’ектаў Сонечнай сістэмы — у прыватнасці, астэроідаў і камет. У 1932 годзе ён высунуў гіпотэзу пра паходжанне камет Сонечнай сістэмы з воблака малых аб’ектаў, які абарачаецца вакол Сонца па аддаленай арбіце, — у 1950-я гады гэту гіпотэзу развіў Ян Хендрык Оарт, і гэта з’ява атрымала назву воблага Оарта.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ernst Öpik // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive
  4. Astrophys. J., 55, 406—410 (1922)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Постаці эстонскай астраноміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляэнэ-Вірумаа
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Германіі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Ірландыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус