wd wp Пошук:

Балтыйскі ўніверсітэт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта. Балтыйскі ўніверсітэт у выгнанні функцыянаваў у Германіі ў 1946—1949 гадах у лагерах для перамешчаных асоб, дзе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны было шмат бежанцаў з Эстоніі, Латвіі і Літвы.

Гісторыя

Універсітэт пачаў працаваць 14 сакавіка 1946 года ў Гамбургу ў брытанскай зоне акупацыі Германіі. У канцы першага семестра ў ім было 1025 студэнтаў і 131 выкладчык. Фінансавую і іншую неабходную падтрымку ўніверсітэту аказвалі UNRRA, Сусветная лютэранская федэрацыя і іншыя арганізацыі. У пачатку 1947 года ўніверсітэт пераехаў у памяшканне былой школы люфтвафэ ў Пінебергу і стаў называцца Навучальны цэнтр для перамешчаных асоб. Першым рэктарам Балтыйскага ўніверсітэта стаў эстонскі астраном Эрнст Эпік пазней яго змяніў літоўскі археолаг Ёнас Пузінас літ.: Jonas Puzinas. Універсітэт быў закрыты ў верасні 1949 года паколькі да гэтага часу большасць студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з’ехалі з Германіі на пастаяннае месца жыхарства ў іншыя краіны. [1]

Агулам 76 студэнтаў скончылі Балтыйскі ўніверсітэт, з іх 53 латышы, 16 літоўцаў і 7 эстонцаў. Многія іншыя працягнулі сваю адукацыю ў іншых універсітэтах.

Балтыйскі ўніверсітэт для перамешчаных асоб з прыблізна 170 штатнымі прафесарамі і 1200 студэнтамі на васьмі факультэтах і 13 падраздзяленнях працаваў на працягу трох семестраў.[2]

Структура ўніверсітэта

Узначальвалі ўніверсітэт прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт а таксама тры рэктары — па адным ад кожнай з краін для бежанцаў, з якіх універсітэт і быў створаны. Былі створаны факультэты:

Зноскі

  1. 50 Year Anniversary of the Baltic University in Exile(нявызн.). Washington University- Baltic Fund News. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 16 красавіка 2007.
  2. Baltic Refugees and Displaced Persons. London: Boreas Publishing. 1947. (англ.)

Літаратура

found at: https://www.youtube.com/watch?v=QMo5PqGKRdQФайл:Wikipedia+interwiki+section+gear+icon.svg   Нарматыўны+кантрольGND: 505830-2+·+LCCN: n90714081+·+LNB: 000123138+·+SUDOC: 074258591+·+VIAF: 144380824+·+WorldCat+VIAF: 144380824

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Эміграцыя
Катэгорыя·Прыбалтыка
Катэгорыя·Наступствы Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Зніклі ў 1949 годзе