wd wp Пошук:

Эдвін Паўэл Хабл

Эдвін Паўэл Хабл (англ.: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Місуры, ЗША — 28 снежня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі астраном, пачынальнік сучаснай пазагалактычнай астраноміі, адкрывальнік закона Хабла і пастаянная Хабла (1929) (Гл. таксама: расшырэнне Сусвету). У 19141917 гадах працаваў у Еркскай абсерваторыі, з 1919 года — у абсерваторыі Маўнт-Вілсан. Член Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 года.

Грунтоўна змяніў разуменне Сусвету, пацвердзіўшы існаванне іншых галактык, а не толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфекта Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэнне», назіраемага ў светлавым спектры аддаленых галактык, узрастае прапарцыянальна адлегласці да той ці іншай галактыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыянальная залежнасць стала вядома як Закон Хабла, на два гады раней гэта ж адкрыццё зрабіў бельгійскі вучоны Жорж Леметр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэння як доплераўскага эфекта была раней прапанавана амерыканскім астраномам Веста Слайферам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдвін Хабл. Аднак Эдвін Хабл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэння тэорыі метрычнага расшырэння прасторы (па-англійску: Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднародным і ізатропным расшырэнні касмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусвету.

Асноўныя працы Эдвіна Хабла прысвечаны вывучэнню галактык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасці на галактыкі і газа-пылавыя туманнасці. У 19241926 гадах выявіў на фотаздымках некаторых бліжэйшых галактык зоркі, з якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сістэмы, як наш Млечны Шлях. Склаў першую падрабязную класіфікацыю галактык паводле іх форм і іншых асаблівасцей (1925). У 1929 годзе выявіў залежнасць паміж чырвоным зрушэннем галактык і адлегласцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід № 1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).

КА «Хабл»

У гонар Хабла названы астэроід № 2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Хабл), а таксама знакаміты касмічны тэлескоп «Хабл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.

Біяграфія

Эдвін Хабл нарадзіўся ў сям’і страхавога кіраўніка Джона Паўэла Хабла і Вірджыніі Ліі Джэймс, у горадзе Маршфілд, штат Місуры. У 1900 годзе яны пераехалі ў горад Уітан, штат Ілінойс. У раннія гады, Эдвін Хабл быў больш вядомы сваімі атлетычнымі заслугамі, чым інтэлектуальнымі, хоць і атрымліваў толькі добрыя адзнакі па ўсіх прадметах у школе, за выключэннем бадай што граматыкі. Ён сем разоў займаў першае месца і адзін раз трэцяе (у 1906 годзе) у школьных спаборніцтвах сярод старэйшых класаў па лёгкай атлетыцы. У тым жа годзе ён устанавіў рэкорд па скачках у вышыню сярод старшакласнікаў штата Ілінойс. Іншым яго захапленнем была рыбная лоўля нахлыстам, а таксама аматарскі бокс.

Эдвін Хабл вучыўся ў Чыкагскім універсітэце, дзе сканцэнтраваўся на матэматыцы, астраноміі, філасофіі, што дало яму ступень бакалаўра ў 1910 годзе. Ён таксама быў членам студэнцкага аб’яднання пад назвай Капа Сігма (па-англійску: Kappa Sigma Fraternity), і ў 1948 годзе быў названы «чалавекам года» Капы Сігмы. Тры гады ён правучыўся ў Каралеўскім каледжы (па-англійску: The Queen’s College) — адным з састаўных каледжаў пры Оксфардcкім універсітэце ў Англіі, куды быў прыняты пасля атрымання ступені бакалаўра і стаўшы адным з першых атрымальнікаў стыпендыі Родса Оксфардcкага ўніверсітэта. У каледжы Эдвін першапачаткова вывучаў юрыспрудэнцыю замест навукі (якую ён паабяцаў вывучаць свайму памерламу бацьку), а затым дадаў вывучэнне літаратуры і іспанскай мовы, што дало яму магчымасць атрымаць акадэмічную ступень магістра. Некаторыя яго набытыя брытанскія манеры і стыль адзення засталіся з ім на ўсё жыццё і часам раздражнялі амерыканскіх калегаў.

Працаваў асістэнтам Еркскай абсерваторыі, потым, пасля службы ў амерыканскім войску ў час 1-й сусв. вайны, у абсерваторыі Маўнт-Вілсан.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Edwin Hubble // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Хаббл Эдвин Пауэлл / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1995. Праверана 8 студзеня 2022.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місуры
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Родса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі астэроідаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША