wd wp Пошук:

Воблака Оарта

Воблака Оарта, гіпатэтычная вобласць Сонечнай сістэмы, існаванне якой было тэарэтычна прадказана Я. Х. Оартам (1950), і якая з’яўляецца крыніцай камет. Верагодна, утрымлівае каля 1011 камет такога памеру, які паддаецца назіранням з Зямлі.

Вобласць, відавочна, ляжыць у межах 50 тыс.—150 тыс. а.а. ад Сонца, і ўтрымлівае каметнае рэчыва агульнай масай у межах 1/100—1/10 масы Зямлі.

Існаванне воблака тлумачылася Оартам так, што частка малых планет, якія выйшлі на далёкія арбіты з прычыны гравітацыйнага ўплыву Юпітэра і зорак у ранні перыяд фармавання Сонечнай сістэмы. Прыцягненне Юпітэра і зорак вызначала склад і рух воблака і ў далейшым. Так, у воблака пазней трапілі і такія каметы, якія рухаліся па гіпербалічных арбітах.

Нягледзячы на тое, што адлегласці 150 тыс. а.а. сягаюць амаль да бліжэйшых зорак, воблака пэўна належыць да Сонечнай сістэмы, і рухаецца ў міжзорнай прасторы разам з ёй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сонечная сістэма