wd wp Пошук:

Заале

Заале, таксама Зале[1] (ням.: Saale) — рака ў Баварыі, Цюрынгіі і Саксоніі-Анхальт, левы прыток Эльбы.

Даўжыня ракі скарацілася з-за розных будаўнічых мерапрыемстваў (з 1933 па 1942 г.) з 427 км на 413 км. Плошча басейна — 24 тыс. км². Сярэдні расход вады 100 м³/с.

Рака бярэ пачатак у гарах Фіхтэль на вышыні 828 м. Упадае ў Эльбу ля Барбі. Сярод прытокаў — Рака Ільм, Вайсэ-Эльстэр і інш.

Зноскі

  1. Напісанне назвы ракі Заале, а таксама Зале ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.483.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Германіі
Катэгорыя·Прытокі Эльбы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта