У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вітэнберг (значэнні).
Вітэнберг (Лютэрштат) (ням.: Lutherstadt Wittenberg) — акруговы горад (ням. Kreisstadt) у Германіі, Саксонія-Ангальт, на рацэ Эльба. Размешчаны ў 100 км ад Берліна, і ў 70 км ад Лейпцыга. У 16 м стагоддзі з’яўляўся буйным цэнтрам культурнага і палітычнага жыцця Германіі, адыграў прыкметную ролю ў пачатку Рэфармацыі, з’яўляўся месцам дзейнасці Марціна Лютэра, Філіпа Меланхтана і Лукаса Кранаха, а таксама сям’і вядомых сярэднявечных юрыстаў Карпцовых. Мясцовыя славутасці Лютэрхаус, Меланхтанхаус і Замкавая царква (ням. Schlosskirche) ўнесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. З’яўляўся цэнтрам княства Саксон-Вітэнбергскага, у 16-м стагоддзі ў Вітэнбергу знаходзілася рэзідэнцыя курфюрста Саксонскага.
49,2 тыс. жыхароў (1991).
Хімічная, гумовая, электратэхнічная прамысловасць. Універсітэт. Упершыню згадваецца ў 1180.
Сярэднегадовая тэмпература +8,7 градусаў Цэльсія. Студзень −0,8, красавік +7,9, чэрвень +16,6, верасень +14, снежань +0,8.
Ападкі 563 мм.
|
|
|
|