wd wp Пошук:

Градзец-Кралавэ

Гра́дзец-Кра́лавэ (чэшск.: Hradec Králové, [ˈɦradɛts ˈkraːlovɛː]́), да выгнання нямецкіх жыхароў Кёнігрэц (ням.: Königgrätz) — горад у Чэхіі ля зліцця рэк Лабы (Эльбы) і Орліцы. Рака Лаба перасякае горад, аддзяляючы Стары горад ад раёнаў новай забудовы. Плошча горада 105 км². Насельніцтва 96 036 жыхароў (2009).

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў X стагоддзі як гандлёвы горад Слаўнікавічаў, у 995 годзе пасля перамогі Пржэмысловічаў над сваімі праціўнікамі Градзец-Кралавэ стаў адной з княжацкіх рэзідэнцый.

У 1225 годзе кароль Пржэмысл Отакар I павялічыў яго статус да каралеўскага горада, заснаваўшы замак, месца яго частага знаходжання, як і яго спадчыннікаў. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў горад быў рэзідэнцыяй каралеў-удоў (адсюль і назва).

У XIV стагоддзі перажывае росквіт: пабудаваны касцёл Святога Духа, кадыфікаваны гарадскія правы, прыняты статуты рамесных цэхаў, гараджане атрымалі каралеўскі прывілей варэння піва. Да канца XIV стагоддзя Градзец-Кралавэ быў другім па значэнні горадам Чэшскага каралеўства пасля Прагі.

Падчас гусіцкіх войнаў горад заняў бок табарытаў пад камандзіраваннем Яна Жыжкі, які тут жа і быў пахаваны пасля сваёй смерці ў 1424 годзе. Пасля ваеннага спусташэння Градзец-Кралавэ перажывае другі перыяд росквіту пры каралях Іржы з Подэбрадаў і Уладзіславе II Ягелоне. Аднак пасля пераходу ўлады да дынастыі Габсбургаў ён губляе сваё значэнне. Асабліва вялікую шкоду горад панёс падчас Трыццацігадовай вайны, пацярпеўшы як ад шведскай арміі, так і ад наступнай каталіцкай рэакцыі.

Гісторыя забудовы Градзец-Кралавэ досыць кароткая. У 1884 годзе былі знесены абарончыя бастыёны, якія на працягу некалькіх стагоддзяў заміналі росту горада. Вуліцы закладваліся кольцам, і неўзабаве Стары горад ператварыўся ў цудоўны парк.

Насельніцтва

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 18 884 24 230 25 236 29 310 35 675 39 151 50 137
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 57 118 66 608 80 463 96 145 99 917 97 155 96 036

Прамысловасць і інфраструктура

Буйны транспартны вузел і цэнтр машынабудавання (ČKD, ZVU/Závody vítězného února, AXIS, Strojírna Kukleny). Вытворчасць абсталявання для хімічнай, газавай, цукровай, броварнай, піваварнай прамысловасці, матораў, катлоў (у значнай ступені на экспарт). Вырабляюцца фотаматэрыялы (FOMA), музычныя інструменты (раялі і піяніна W.Hoffmann, Bohemia, Petrof), швейныя вырабы, мэбля (POLSTRIN); харчовая прамысловасць.

Універсітэт Градзец-Кралавэ, медыцынскі і фармакалагічны факультэты Карлава ўніверсітэта.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/alessandria
  2. https://www.hradeckralove.org/alessandria-italie/d-54278/p1=22570
  3. https://www.comune.alessandria.it/vivere-la-citta/promozione-della-citta/citta-gemellate
  4. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/arnhem
  5. https://www.hradeckralove.org/arnhem-nizozemi/d-54279/p1=22571
  6. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/banska-bystrica
  7. https://www.hradeckralove.org/banska-bystrica-slovensko/d-54284/p1=22572
  8. https://www.banskabystrica.sk/zivot-v-meste/o-meste/partnerske-mesta/
  9. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/walbrzych
  10. https://www.hradeckralove.org/walbrzych-polsko/d-54283/p1=22577
  11. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/giessen
  12. https://www.hradeckralove.org/giessen-nemecko/d-54280/p1=22573
  13. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/kastela
  14. https://www.hradeckralove.org/kastela-chorvatsko/d-54281/p1=22575
  15. https://www.hradeckralove.org/kronstadt-rusko/d-70923/p1=28085
  16. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/metz
  17. https://www.hradeckralove.org/metz-francie/d-54282/p1=22576
  18. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/wroclaw
  19. https://www.hradeckralove.org/wroclaw-polsko/d-64472/p1=22578
  20. https://visitwroclaw.eu/miasta-partnerskie-wroclawia
  21. http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/cernihiv-cernigov-ukrajina
  22. https://www.hradeckralove.org/chernihiv-ukrajina/d-64473/p1=22574

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Градзец-Кралавэ
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1225 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады на Эльбе
Катэгорыя·Гарады Кралавеградзецкага края