wd wp Пошук:

Сустрэча на Эльбе

2-і лейтэнант У.Робертсан і лейтэнант А. С. Сільвашка на фоне надпісу «Усход сустракаецца з Захадам»

Сустрэча на Эльбе — назва падзеі, якая адбылася 25 красавіка 1945 года побач з горадам Таргаў на рацэ Эльба. Войскі 1-га Украінскага фронту сустрэліся з войскамі 1-ай арміі ЗША. У выніку сустрэчы войск саюзнікаў рэшткі фашысцкіх войскаў былі расколаты на дзве часткі — паўночную и паўднёвую.

Першая сустрэча адбылася, калі амерыканскі патруль на чале з першым лейтэнантам Альбертам Кацэбу перайшоў Эльбу. На усходнім беразе яны сустрэлі савецкіх салдатаў на чале з падпалкоўнікам Аляксандрам Гардзіевым. У той жа дзень яшчэ адзін амерыканскі патруль (на чале з другім лейтэнантам Арміі ЗША Уільямам Робертсанам) сустрэліся з савецкімі салдатамі на чале з украінцам[1] лейтэнантам Аляксандрам Сільвашкам, на разбураным мосце цераз Эльбу каля Таргаў.

Знакамітае фота было зроблена на наступны дзень, калі камандзіры 69-ай дывізіі Арміі ЗША и 58-ай гвардзейскай дывізіі Чырвонай Арміі сустрэліся ў Таргаў.

Пасля вайны Аляксандр Сільвашка асеў у Беларусі, дзе і пражыў да 2010 года. Пахаваны на могілках «Міханавічы» пад Мінскам.[2]

У кіно

Мастацкае кіно

Дакументальнае кіно

Зноскі

  1. После войны Александр Сильвашко переехал из Черкасской области Украины, где жил ранее, в Беларусь и посвятил себя любимому делу — воспитанию подрастающего поколения.
  2. Дипломаты возложили цветы к могиле героя встречи на Эльбе Александра Сильвашко

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Другая сусветная вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Эльба
Катэгорыя·1945 год у Еўропе
Катэгорыя·Падзеі 25 красавіка