wd wp Пошук:

Тэрапія

Запыт «Лячэнне» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Тэрапія (грэч.: θεραπεία [therapeia] — лячэнне, аздараўленне) — працэс, мэтай якога з’яўляецца палягчэнне, зняцце ці ліквідацыі сімптомаў і праяў таго ці іншага захворвання, паталагічнага стану ці іншага парушэння жыццядзейнасці, нармалізацыя парушаных працэсаў жыццядзейнасці і ачуньванне, аднаўленне здароўя.

Тэрапеўтычныя падыходы

Кансерватыўнае лячэнне

Кансерватыўнае (нехірургічнае) лячэнне (уласна, тэрапія) ажыццяўляецца хімічнымі, фізічнымі і біялагічнымі метадамі.

Хімічныя і біялагічныя метады

Хімічныя і біялагічныя метады з’яўляюцца асноўнымі кансерватыўнымі спосабамі ўздзеяння на хворы арганізм. Да іх ліку адносяцца:

і іншыя, больш рэдкія, метады.

Фізічныя метады

Да фізічных кансерватыўных метадаў лячэння адносяцца фізіятэрапія, масаж і лячэбная фізкультура, гідратэрапія. У большасці выпадкаў гэтыя метады з’яўляюцца дапаможнымі. Фізіятэрапеўтычныя метады складаюцца з уздзеянні на арганізм з дапамогай электрамагнітных і гукавых выпраменьванняў:

Хірургічнае лячэнне

Асноўны артыкул: Хірургічнае лячэнне Хірургічнае лячэнне фармальна выходзіць за рамкі ўнутранай медыцыны (тэрапіі). Ужываецца ў выпадку немагчымасці ці нізкай эфектыўнасці кансерватыўнага лячэння.

Тым не менш, тэрапію нельга лагічна супрацьпастаўляць хірургіі, паколькі хірургічнае ўмяшанне гэта прыватны выпадак лячэння (тэрапіі), які павінен ужывацца тады, калі гэта неабходна з пункту гледжання тэрапеўтычнай праграмы.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Лячэнне