wd wp Пошук:

Людвік Нарбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нарбут. Людвік Тэадор Нарбут (31 жніўня 1832, в. Шаўры, Лідскі павет — 4 мая 1863) — ваенны, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве.

мастак М. Э. Андрыёлі. Смерць Людвіка Нарбута ў Дубічах. 1864-65. Літаграфія. Нацыянальны музей Літвы.

Біяграфія

З роду Нарбутаў, сын Тэадора Нарбута, архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка. Вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Віленскай гімназіі, дзе ў канцы 1850 года быў арыштаваны за спробу стварыць «общество патриотов с целью произвести восстание». У сакавіку 1851 года публічна пакараны розгамі і аддадзены ў салдаты.

Служыў на Каўказе, атрымаў афіцэрскае званне расійскай арміі. З 1859 года ў адстаўцы. Вярнуўся на радзіму ў пачатку красавіка 1860 года. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку. Калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сербянішкі, паблізу Шаўроў.

Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з К. Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. Адным з першых арганізаваў партызанскі атрад на Беларусі, з якім 3 месяцы (люты-красавік 1863) паспяхова вёў барацьбу супраць карнікаў. 13 лютага 1863 года загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта быў прызначаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстанцкіх улад меў званне палкоўніка. Загінуў у баі пад Дубічамі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032940247 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Ludwik Narbutt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Нарбуты
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне