wd wp Пошук:

Чхота-Нагпур

Чхота-Нагпур на карце

Чхота-Нагпур (англ.: Chota Nagpur, хіндзі: छोटा नागपुर पठार) — горнае плато на ўсходзе паўвострава Індастан. Узвышаецца да 1350 м над узроўнем акіяна. Агульная плошча - каля 122 100 км².

Плато Чхота-Нагпур падзяляецца на тры ўзгор’і — Ранчы, Хазарыбагх, Кадарма. Найвышэйшы пункт — гара Парэнатх (1350 м) на ўзгор’і Ранчы. Першапачаткова сфарміравалася ў час існавання кантынента Гандвана як частка Дэканскага пласкагор’я, ад якога адасобілася пасля мелавога перыяда ў выніку пашырэння рачных далін. Плато складаецца пераважна з гранітаў і асадкавых парод.

Плато Чхота-Нагпур славіцца сваімі мінеральнымі багаццямі. Тут здабываюць 74% усяго індыйскага вугалю, а таксама такія карысныя выкапні, як жалеза, лушчак, азбест, медзь, марганец, каалін, розныя гліны, даламіт і г. д. Значная частка мясцовасці пакрыта шырокалісцевымі лясамі, населенымі тыграмі, сланамі, гарнамі, мядзведзямі і іншымі рэдкімі жывёламі. Для аховы прыроды створана 15 ахоўваемых тэрыторый.

Да пачатку XX ст. у лясах Чхота-Нагпур жылі пераважна прадстаўнікі племянных супольнасцяў мунда, санталаў, бірхор, хо, курмі, курух. У нашы дні гэта развіты прамысловы рэгіён.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плато
Катэгорыя·Геаграфія Індыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96