wd wp Пошук:

Мядзведзі

Не блытаць з Мядзведзевыя. Мядзведзі (Ursus) — род млекакормячых атрада драпежных.

Згодна з палеанталагічнымі звесткамі, род мядзведзяў з’явіўся 5-6 мільёнаў гадоў таму. Першым яго прадстаўніком у цяперашні час лічаць мядзведзя Ursus minimus — адносна невялікая жывёла, выкапнёвыя рэшткі знойдзены на тэрыторыі Францыі. Усе сучасныя чатыры віды роду, а таксама шэраг вымерлых (напрыклад, пячорны мядзведзь Ursus spelaeus) паходзяць ад этрускага мядзведзя (Ursus etruscus), які жыў 2,1 мільёна гадоў таму.

Самым маладым відам роду з’яўляецца белы мядзведзь, які аддзяліўся ад бурага мядзведзя прыкладна 200 000 гадоў таму.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мядзведзевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта