wd wp Пошук:

Каалін

Паклад кааліну (Венесуэла)

Каалі́н, белая гліна — асадкавая горная парода, складзеная галоўным чынам з каалініту, часам з дамешкамі пясчанага матэрыялу (кварц, слюда, палявы шпат і інш.). Назва паходзіць ад назвы мясцовасці Каалінь у правінцыі Цзянсі ў Кітаі, дзе ўпершыню быў знойдзены каалін.

Колер кааліну белы, жаўтаваты, шараваты, у выпадку наяўнасці арганічных дамешкаў — да чорнага. У сухім стане кавалкавая, слаба звязаная, тлустая навобмацак парода. Пры ўвільгатненні малапластычная. Валодае высокай вогнетрываласцю.

Месцараджэнні

Каалін здабываюць у Вялікабрытаніі (Карнуол), Германіі (каля Дрэздэна), Чэхіі (наваколле горада Карлавы Вары), ЗША (штат Джорджыя), на Урале, у Казахстане, на Украіне і інш.[1]

Выкарыстанне

Найбольшую колькасць кааліну (да 50 % здабычы) спажывае цэлюлозна-папяровая прамысловасць у якасці напаўняльніка, вызначаючага якасць паперы. Каля 20 % кааліну выкарыстоўвае гумавая прамысловасць, 5—10 % фарфоравая і фаянсавая вытворчасць. Таксама каалін выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў, белага цэменту, будаўнічай і электратэхнічнай керамікі, у парфумерыі і медыцыне.

У хімічнай прамысловасці каалін выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны пры атрыманні ультрамарыну[2][3], сернакіслага[3], хлорыстага алюмінію[4][3].

Зноскі

  1. Каолин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Ультрамарин // Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  3. 1 2 3 Каолин Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  4. Алюминия хлорид // Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Керамічныя матэрыялы
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды