wd wp Пошук:

Чартапалох калючы

Чартапало́х калючы[3][4], Растроп[5] (Carduus acanthoides) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая, калючая, рэдка апушаная, светла-зялёная расліна вышынёй 0,3—1,5[4] м. Корань верацёнападобны. Сцябло прамое, баразнаватае, крылатае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, скурыстае, жорсткае, простае, выемчата-перыстарадзельнае, да 20 см у даўжыню, сядзячае, з моцнымі жоўтымі калючкамі даўжынёй да 8[4] мм па краі. Ніжняе лісце рана ападае[4]. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або па 2—3 на кароткіх калючых кветаносах, амаль шарападобныя, да 3 см у дыяметры, малінавага ці цёмна-ружовага колеру. Плод — крыху рабрыстая, шэра-аліўкавая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет), умераных абласцей Азіі[6]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, у Аргенціне і Уругваі[6].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[7]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, пашах, агародах і ў вінаградніках, каля дарог, на засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі[8].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і пустазельная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. 1 2 Taxon: Carduus acanthoides L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  7. Чертополох шиповатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  8. Red Data Book of Estonia // Comission for Nature Conservation of the Estonian Academy of Sciences(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Астравыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі