wd wp Пошук:

Цэліякія

Цэліякіядыспепсія глютэну праз нястачу стрававальных ферментаў. Вымагае пажыццёвага выключэння з ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансервы, карамель, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянез, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакаладныя цукеркі з начынкай). Ускладненне хваробы выклікае знясіленне, страўнікава-кішачны крывацёк і развіццё ракавай пухліны, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1% насельніцтва Зямлі.

Прычыны

Хваробе спрыяе нервовае ўзрушанне, інфекцыя і хірургічная аперацыя ў брушной поласці.

Праявы

Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам стрававання, метэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасць, страта вагі, зніжэнне апетыту, раздражняльнасць, пагаршэнне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленне дзяснаў і расколіны на вуснах[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Вольга Цыбульская. Цэліякія: калі кішэчнік не ў парадку // Краіна здароўя. — 26 верасня 2009. — № 38 (150). — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метабалічныя захворванні
Катэгорыя·Захворванні тонкай кішкі
Катэгорыя·Дзіцячыя хваробы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Аўтаімунныя захворванні
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта