wd wp Пошук:

Кетчуп

Кетчуп

Кетчуп (англ.: ketchup) — соус, у склад якога ўваходзіць таматная паста, воцат, крухмал, соль, цукар, перац і розныя дадаткі.

Этымалогія

Рыбны соус з пладамі быў вынайдзены на тэрыторыі сучаснай Малайзіі (магчыма, будучага Сінгапура), таму назва была запазычана ад інданезійска-малайскага kĕchap, з пэўным пераагучваннем у англійскай мове. У этымалагічных слоўніках прыводзяцца наступныя варыянты запазычвання:

  1. На кантонскім дыялекце соус мае назву koechiap, на малайскім і інданезійскім — малайск.: kĕchap, ад кіт. трад. 茄汁 , піньінь: qiézhi, пал.: цечжи, літаральна: «сок баклажана»[1][2][3]

Гісторыя

Прарадзімай кетчупа лічыцца Кітай. У XVII ст. у Англію завезлі з Азіі соус, прыгатаваны з анчоусаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і фасолі. Называўся ён на адным з кітайскіх дыялектаў koechiap, або ke-tsiap. У грубым перакладзе гэта азначае расол засоленай рыбы або малюскаў. У найстарэйшы рэцэпт таматы не ўваходзілі, соус гатавалі з анчоусаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і фасолі, змяшаных са спецыямі, часнаком і віном.

У Англіі яго называлі catchup або ketchup. У канцы XIX ст. у кетчуп пачалі дадаваць таматы. Новы варыянт быў удалым і хутка распаўсюдзіўся па Еўропе. Ад пачатковага варыянта цяпер засталіся толькі малавядомыя рэцэпты кетчупа з грыбоў і алівак.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Комлев Н. Г. Словарь иностранных слов.
  2. Крысин Л. П. Толковый словарь иностранных слов. — Масква: 1998.
  3. Fokus Mittelstand(ням.)  = www.feinkostverband.de. — С. 9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Стравы з таматаў
Катэгорыя·Соусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай