wd wp Пошук:

Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату

Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату — мемарыяльны комплекс каля вёскі Харошава Ржэўскага раёна Цвярской вобласці паблізу федэральнай аўтамабільнай трасы М9 Масква — Рыга.

Гісторыя

Мемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 1942—1943 гадах.

Створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Мінкультуры Расіі і ўрада Цвярской вобласці.

30 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла[1].

Апісанне

Цэнтральным аб’ектам комплексу з’яўляецца 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане.

У комплекс уваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, апавяданнямі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы.

Зноскі

  1. Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату Архівавана 17 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Каласальныя статуі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2020 годзе
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·2020 год у Расіі