wd wp Пошук:

Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў. Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў (нар. 2 (15) верасня 1913, станіца Чарназём, Велікалуцкі павет, Пскоўская губерня, сучасная Цвярская вобласць) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія

З 1940 начальнік паравознага дэпо станцыі Мінск. З ліпеня 1941 арганізатар і кіраўнік падпольнай арганізацыі на Мінскім чыгуначным вузле. З красавіка 1942 у партызанах — намеснік камандзіра роты, камісар атрада «Мсцівец», у кастрычніку 1943 — лютым 1944 камісар брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Пасля вайны на адміністрацыйнай рабоце ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Аўтар успамінаў «Чыгуначнікі Мінска ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў» у зборніку «З гісторыі партызанскага руху Ў Беларусі (1941—1944)» (1961).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікалуцкім павеце
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны