wd wp Пошук:

Хіславічы

Хісла́вічы (руск.: Хиславичи) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтр Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 3772 чалавекі. Знаходзяцца за 70 км на поўдзень ад Смаленска, за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаўль).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Хіславічы (Хотславичи) датуецца 1450 годам[2] сярод пацверджаных вялікім князем Казімірам выслуг князя Андрэя Порхаўскага ў мсціслаўскага князя Лугвена (Сямёна). Як сяло, цэнтр воласці, размешчанай паміж Крычавам і Мсціславам, Хаславічы ўпамінаюцца ў разгранічэннях з Маскоўскай дзяржавай 1523 года — пачатку XVII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хаславічы сталі цэнтрам нягродавага староства Мсціслаўскага ваяводства. У 1620 годзе паселішча перайшло ў валоданне Салтыковых. У XVIII ст. Салтыковы збудавалі тут царкву і сядзібу з паркам.

Пад 1710 годам Хаславічы ўпамінаюцца як мястэчка з царквой Святых Барыса і Глеба, уладанне К. Цеханавецкага. У 1719 годзе з мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 800 злотых (адно з найбольшых у Мсціслаўскім ваяводстве). 13 лютага 1754 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас прызначыў апошняга старосту хаславіцкага — Яна Цеханавецкага[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Хаславічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе расійская імператрыца Кацярына II падаравала Хаславіцкае староства таемнаму дарадцу Кохміну. Паводле рэвіскай сказкі 1778 года, у мястэчку было 2 планавальныя цэнтры: стары — Замак, і новы — забудаваны з усіх бакоў Рынак, ад якога адыходзілі вуліцы Мсціслаўская, Смаленская, Лызкова, Чавуская, Козараўская і Падалянская[2]. У 1783—1785 гадах у Хаславічах было 143 будынкі; жылі ганчары, кавалі, слесары, краўцы, шаўцы, кушняры, кухары, сталары[4]. У 1784 мястэчка ўвайшло ў склад Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні.

На 1880 год у Хіславічах было 617 драўляных (171 хрысціянскі і 446 іўдзейскіх) і 1 мураваны дом, дзейнічалі цэрквы Святых Барыса і Глеба (захавалася і дзейнічае) і Святой Кацярыны (згарэла ў 1949 годзе), а таксама 8 іўдзейскіх малітоўных школаў, працавалі народнае вучылішча, сельская бальніца, гарбарны завод і бровар. На 1910 год у мястэчку было 603 будынкі, з іх 3 мураваныя; працавалі валасная і мяшчанская ўправы, паштова-тэлеграфны аддзел, пазыкова-ашчаднай і пажарнай таварыствы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хіславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва Хіславічы не вярнулі БССР[5] і перавялі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1928 годзе Хіславічы сталі цэнтрам раёна, у 1935 годзе — атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 верасня 1943 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1963—1965 гадах Хіславічы ўваходзілі ў склад Манастыршчынскага раёна.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Інфраструктура

У Хіславічах працуюць сярэдняя і мастацкая школы, бальніца, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Забудова

Вуліцы і плошчы

У Хіславічах у розны час існавалі вуліцы Мсціслаўская, Замкавая[6], Козараўская, Лызкова, Падалянская, Смаленская і Чавуская.

Эканоміка

Ільнозавод, цагельня, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Асобы

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2010
  3. Słownik geograficzny… T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 324.
  4. Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 2008. № 23.
  5. Тручаў А. Як мяняліся нашы межы ў XX ст. Архівавана 8 красавіка 2009. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
  6. Историческая справка, Хаславіцкі раён

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Хіславіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных