wd wp Пошук:

Хіславіцкі раён

Хіславіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Хіславічы.

Геаграфія

Плошча  — 1161,04 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Рэспублікай Беларусь.

Раён размяшчаецца на Сожаўска-Асцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.

Глебы ў раёне дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Гісторыя

Упершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчынскага раёна, адноўлены ў існым выглядзе ў 1965 годзе.

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6 747 чал. (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 гарадское і 11 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы

  1. Хіславіцкае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Гарадзішчанскае сельскае паселішча
  2. Ёзэфаўскае сельскае паселішча
  3. Кажуховіцкае сельскае паселішча
  4. Калеснікаўскае сельскае паселішча
  5. Карзоўскае сельскае паселішча
  6. Мікшынскае сельскае паселішча
  7. Пячорскае сельскае паселішча
  8. Соінскае сельскае паселішча
  9. Уладзімірскае сельскае паселішча
  10. Упінскае сельскае паселішча
  11. Чарэпаўскае сельскае паселішча

Транспарт

Аўтадарога абласнога значэння Хіцоўка — Хіславічы — Мсціслаў.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Хіславіцкі раён
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)