wd wp Пошук:

Хедзі Ламар

Хедзі Ламар (англ.: Hedy Lamarr, народжаная Хедвіг Ева Марыя Кіслер (ням.: Hedwig Eva Maria Kiesler); 9 лістапада 191419 студзеня 2000) — папулярная ў 1930—1940-я гады аўстрыйская, а потым амерыканская актрыса кіно, а таксама вынаходніца.

Біяграфія

Асабістае жыццё і здымкі ў кіно

Хедзі Ламар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і (бацька з Львова, маці з Будапешта) ў Веню (Аўстра-Венгрыя) з імем Хедвіга Ева Марыя Кислер. У 16 гадоў пайшла з дома. Паступіла ў тэатральную школу, пачала здымацца ў кіно. Дэбютавала ў нямецкім фільме «Дзяўчына ў начным клубе» (1930).

Сусветную слыннасць прынёс ёй чэхаславацка-аўстрыйскі фільм Густава Махаты «Экстаз» (Ева, 1933). Першая ў гісторыі мастацкага поўнаметражнага кіно дзесяціхвілінная сцэна аголенага купання ў лясным возеры цалкам нявінная па мерках XXI стагоддзя, але ў 1933 годзе яна выклікала буру эмоцый. Карціна была забаронена да паказу ў шэрагу краін і выпушчана ў пракат праз некалькі гадоў з цэнзурнымі купюрамі. У тым жа годзе Хедзі выйшла замуж за фабрыканта зброі, аўстрыйскага мільянера Фрыца Мандля. Мандль спрабаваў выкупіць усе копіі фільма «Экстаз» з венскага пракату[12].

Улетку 1937 года, пасля чатырох гадоў няўдалага шлюбу, фрау Мандль здзяйсне класічныя ўцёкі з замка, падсыпаўшы снатворнага пакаёўцы. На параходзе «Нармандыя» яна адпраўляецца з Лондана ў Нью-Ёрк. Актрысе не давядзецца абіваць парогі ў Галівудзе — рэакцыя на «Экстаз» была занадта гучнай, каб яго забыліся кінематаграфісты. На «Нармандыі» яна падпісвае кантракт з заснавальнікам студыі «MGM» Луісам Маерам. Паводле яго парады, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у пурытанскай публікі ЗША, бярэ псеўданім. Хедвіг Кіслер робіцца Хедзі Ламар (псеўданім запазычаны ў акторкі «MGM» Барбары Ла Мар, ранейшай улюбёнкі Маера, памерлай у 1926 годзе ад разрыву сэрца на фоне злоўжывання наркотыкамі)[12]. Новы віток кар’еры разгортваецца паспяхова. У агульнай складанасці Хідзі Ламар зарабіла на кіназдымках 30 мільёнаў долараў.

За сваю кар’еру ў Галівудзе акторка згуляла ў такіх папулярных фільмах, як «Алжыр» (Габі, 1938), «Лэдзі ў тропіках» (Манон дэ Верну, 1939), экранізацыі Дж. Стэйнбека «Тарцілля-Флэт» (Далорэс Рамірас, 1942, рэж. Віктар Флемінг), «Рызыкоўны эксперымент» (Аліда Бадэру, 1944) і эпічная стужка Сесіля дэ Міля «Самсон і Даліла» (1949). Апошняе з’яўленне на экране — у фільме «The Female Animal» (Ванеса Віндзар, 1958).

Хідзі была замужам шэсць разоў, мела траіх дзяцей.

У 1966 годзе 52-летняя актрыса паспрабавала вярнуцца на экран, але гэтаму перашкодзіла разгорнутая супраць яе кампанія цкавання. Рэзкі, няўжыўны характар, звычка шчыра выказваць непахвальную думку пра Галівуд і яго норавы стварылі Хедзі Ламар шмат уплывовых ворагаў. Аднойчы яе звінавацілі ў крадзяжу туфель коштам менш 100 долараў з крамы ва Фларыдзе. Хоць суд і адпрэчыў гэта вінавачанне, пляма ад інцыдэнту засталася надоўга. Яшчэ большую шкоду яе рэпутацыі нанесла аўтабіяграфія актрысы пад назвай «Экстаз і я» (1966), напісаная ў суаўтарстве з Леа Гілдам (Leo Guild)[13] і Cy Rice[14]. У гэтай аўтабіяграфіі гаварылася, што актрыса пакутуе ад німфаманіі. Ламар падала пазоў выдаўцу, сцвярджаючы, што многія з падзей, апісаных у кнізе, былі прыдуманы суаўтарам[15]. Кніга ўтрымвала таксама абаронены капірайтам матэрыял з артыкула пра Ламар, напісанага Джын Рынголд (Gene Ringgold)[16] і апублікаванага у часопісе «Screen Facts» у 1965 г. У звязку з гэтым меў месца судовы працэс[17].

Хедзі Ламар сканала 19 студзеня 2000 года ў горадзе Арланда ва Фларыдзе на 86-м годзе жыцця. Пыл актрысы быў паводле тэстаменту развеяны на яе радзіме, у Аўстрыі, у Венскім Лесе.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107547724 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Hedy Lamarr // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 31 студзеня 2020.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 студзеня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107547724 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  6. 1 2 Find a Grave — 1995. Праверана 31 студзеня 2020.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  8. 1 2 OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
  9. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107547724 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 студзеня 2020.
  10. NNDB — 2002. Праверана 31 студзеня 2020.
  11. NNDB — 2002. Праверана 1 лютага 2020.
  12. 1 2 Ирина Марголина Синий чулок(нявызн.). Сеанс (9 ноября 2014). Праверана 10 лістапада 2014.
  13. Leo Guild в базе данных IMDb
  14. Cy Rice в базе данных IMDb
  15. «Hedy Lamarr Loses Suit to Halt Book», The New York Times, 27 September 1966, p. 74
  16. Gene Ringgold в базе данных IMDb
  17. «Lamarr Autobiography Prompts Plagiarism Suit», The New York Times, 7 February 1967, p. 18 (Article Preview)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Арланда
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Актрысы Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня